Wake Up
«Wake Up» (па-беларуску: «Прачніся») — дэбютны самотнік беларускага рок-гурта «Open Space», самастойна выдадзены 13 верасьня 2007 году. Усе сьпевы напісаны самім гуртом на ангельскай мове. Спачатку музыкі арыентаваліся на пяць трэкаў, але ў апошні момант на міні-альбом увайшла бонусная песьня «Today», якая раней нідзе не выконвалася[1]. 13 верасьня 2007 году кружэлка была прэзэнтавана ўжывую аншлягавым канцэртам у менскім клюбе «Графіці»[2]. Песьні зь яе адразу трапілі ў этэр беларускіх радыёстанцыяў(be)[3].
«Wake Up» | ||||
Самотнік Open Space | ||||
---|---|---|---|---|
Выдадзены | 13 верасьня 2007 | |||
Жанр | брыт-рок, брыт-поп | |||
Працягласьць | 20:36 | |||
Прадусар | Open Space Сева Маслаў («Today») | |||
Мова | ангельская мова | |||
Храналёгія самотнікаў Open Space | ||||
|
Прыём крытыкаў
рэдагавацьУ рэцэнзіі самотніка Алена «Aresha» Сабалеўская з музычнага парталу «LiveSound.by(be)» пісала: «Ствараецца ўражаньне, што слухаеш замежны гурт: добрая ангельская, саўнд у духу брытанскіх рокераў (або попераў). Дужа пазнаецца ўплыў такіх калектываў, як „Travis(ru)“, „Coldplay(be)“, „Muse“»[4]. Яна ж вылучыла ўклад вакаліста і адзначыла найбольш прыкметныя творы на дыску «няцяжкае гітарнае музыкі трохі штучнага выкананьня»: «Today», «In My Head», «Wake Up»[4].
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць№ | Назва | Аўтар(ы) | Працягласьць |
---|---|---|---|
1. | «Wake Up» | Open Space | 3:08 |
2. | «Walk With Me» | Open Space | 3:47 |
3. | «Stop It» | Open Space | 3:51 |
4. | «Song Of The Seaman» | Open Space | 2:59 |
5. | «In My Head» | Open Space | 3:57 |
6. | «Today» | Open Space | 2:54 |
Удзельнікі
рэдагаваць
|
Вытворчасьць:
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Екатерина Сакович. OPEN SPACE :: Wake Up (рас.) // Музыкальная газета. — 2007. — № 34. Архіўная копія.
- ^ Воля Кузьміч; Юра Сідун. (2007-09-14) Open Space прэзэнтаваў першы міні-альбом «Wake Up» (бел.). generation.by. Праверана 2019-10-27 г. Архіўная копія ад 2019-10-28 г.
- ^ Светлана Маринич; Дарья “misty” Иванкова. (2008-04-08) НОВОСТИ: Open Space. Всё только начинается… (рас.) XLAM.BY. LiveSound.by(be). Праверана 2020-01-15 г. Архіўная копія ад 2008-11-12 г.
- ^ а б Елена “Aresha” Соболевская; Андрей “duckling” Черницкий. (2007-09-11) Проснись и открой Open Space: рецензия (рас.). LiveSound.by(be). Праверана 2019-11-26 г. Архіўная копія ад 2007-10-19 г.