Перагузьня

(Перанакіравана з «Vormela peregusna»)

Перагузьня (Vormela peregusna) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.

Перагузьня
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаКуніцавыя (Mustelidae)
ПадсямействаIctonychinae
РодVormela
ВідПерагузьня
Бінамінальная намэнклятура
Vormela peregusna
(Güldenstädt, 1770)
Арэал
 [[wikispecies:Vormela peregusna
|Перагузьня на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Азіі і Эўропі ад Чарнагорыі до Кітая, на вышынях 0–3000 м. Сустракаецца ў пустэльнях, паўпустэльнях і стэпах.

Даўжыня галавы і тулава складае 29–38 см, даўжыня хваста 15–22 см, маса 370–730 г; самцы і саміццы прыкладна аднолькавага памеру. Гэта жывёла з выцягнутым, вузкім тулавам і кароткімі нагамі. Верх мае цёмна-карычневы базавы колер, пакрыты жоўтымі плямамі і палосамі. Ніз чорны. Галава чорна-белая: вобласьць вакол рота і шырокая паласа паміж вачыма і вушамі белыя, астатняя частка твару чорная. Вушы незвычайна вялікія. Хвост густы і мае чорны кончык.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Гэта спецыялізаваны драпежнік, які сілкуецца пераважна пустэльнымі і стэпавымі грызунамі, такімі як пясчанкі, суслакі і птушкі. Пераважна Vormela peregusna актыўныя ў прыцемках або ноччу, але часам шукаюць ежу і днём. Звычайна яны праводзяць дзень у нары, якую выкапалі самі або перанялі ў іншых жывёл. Па-за шлюбнага пэрыяду яны вядуць адзіночны лад жыцьця. Тэрыторыі могуць перакрывацца, але жывёлы звычайна пазбягаюць адзін аднаго. У выпадку пагрозы падымае поўсьць на целе і загінае наперад свой кусьцісты хвост; калі гэта не дапамагае, ён можа выпырскаць з анальнай залозы смуродны сакрэт.