V азначае вэндэта

Фільм 2006 року

V — азначае «вэндэта» (па-ангельску: V for Vendetta) — амэрыканска-нямецкі палітычны баявік-трымценьнік рэжысэра Джэймза Мактыга, сфільмаваны ў 2005 року. Фільм заснаваны на аднайменным коміксе Vertigo 1982 року Алана Мура і Дэвіда Лойда.

V — азначае вэндэта
V for Vendetta
Выява лягатыпу
Жанр трылер[d][1][2][3][…], антыўтапічны фільм[d], баявік-трылер[d], палітычная драма[d], фільм пра самасудцаў[d], постапакаліптычны фільм[d], навукова-фантастычны баявік[d], гомасэксуалізм у кіно і палітычны трымценьнік[d]
Рэжысэр Джэймз Мактыг
Сцэнарыст
  • Лары Вачоўскі
  • Эндзі Вачоўскі
Заснаваны на V for Vendetta[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар Дарыё Мар’янэльлі
Апэратар Адрыян Бідл
Мантаж Марцін Ўолш
Мастак Оўэн Патэрсан[d]
Вытворчасьць
Распаўсюд InterCom[d] і Netflix
Дата выхаду 17 сакавіка 2006
Працягласьць 132 хв.
Краіна
Мова ангельская
Бюджэт $54 мільёны[6]
Прыбытак $132 511 035[6]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Дзеяньне фільму разгортваецца ў недалёкай будучыні ў брытанскім таталітарным грамадзтве. Галоўны герой, V (Гуга Ўівінг) — анархіст-рэвалюцыянэр, які ладзіць шэраг тэрарыстычных атакаў, каб падбухторыць грамадзянаў да рэвалюцыі супраць брутальнага фашысцкага рэжыму, які кіруе Вялікабрытаніяй і зьнішчае сваіх апанэнтаў у канцэнтрацыйных лягерох. Наталі Портман грае ролю звычайнай працаўніцы Эві, лёс якой апынаецца зьвязаным з V. Яшчэ адзін з выканаўцаў галоўных роляў — Стывэн Ры — дэтэктыў, які займаецца вышукам няўлоўнага рэвалюцыянэра.

Першапачаткова прэм’ера фільму была заплянаваная на пятніцу 4 лістапада 2005 року (за дзень да 400-рочча начы Гая Фокса), аднак пазьней была перанесеная на паўгады. Алан Мур, незадаволены ранейшымі экранізацыямі ягоных графічных раманаў «Зь пекла» ды «Ліга выбітных джэнтэльмэнаў», пасьля прачытаньня сцэнару «V — азначае вэндэта» адмовіўся праглядаць фільм і папрасіў не пазначаць ягонае імя ў тытрах.

Маска Гая Фокса, якую ў фільме носіць галоўны герой, пачала выкарыстоўвацца групай Ананімус на сваіх публічных мерапрыемстваў. Некаторыя лібэртарыянскія і анархічныя арганізацыі лічаць фільм выказваньнем уласных поглядаў; у палітычным сьвеце ён ужываецца як сымбаль ціску ўлады на апазыцыю.

 
Актор Гуга Ўівінг сыграў ролю V, схаваўшы свой твар пад маскаю
харызматычны і спрактыкаваны змагар, які быў аб’ектам антыгуманных экспэрымэнтаў кіруючай партыі Norsefire. Першапачаткова на ролю V плянаваўся Джэймз П’юрфой, аднак за шэсьць тыдняў да пачатку здымак адмовіўся, палічыўшы цяжкім насіць маску ўвесь фільм[7]. Яго замяніў Ўівінг, які раней ужо працаваў з Джоэлем Сыльвэрам і братамі Вачоўскі ў трылёгіі «Матрыца».
Рэжысэр Джэймз Мактыг сустрэўся з Портман на здымках «2-й часткі „Зорных войнаў“», дзе ён быў асыстэнтам рэжысэра. Каб набыць брытанскі акцэнт, Наталі займалася з дыялектолягам Барбарай Бэркеры. У сцэне катаваньняў ён давялося пастрыгчыся налыса[8].
Фінч — вядучы інспэктар па справе V. Падчас расьсьледаваньня ён знаходзіць доказы схаваных злачынстваў улады.
колішні дэпутат ад Кансэрватыўнае партыі і намесьнік міністра абароны, канцлер Сатлер заснаваў Norsefire і стаз дэ факта дыктатарам Вялікабрытаніі. Цікава, што ў фільме «1984» Гэрт гуляў абсалютна супрацьлеглую ролю Ўінстана Сьміта, ахвяры рэжыму[9][10].

Стывэн Фрай выконвае ролю Гордана Дытрыха, гомасэксуала і вядоўцы забаўляльнага шоў на тэлебачаньні. Сярод іншых актораў — Тым Пігат-Сьміт (старшыня партыі Norsefire і кіраўнік сакрэтнай паліцыі Пітэр Крыдзі)[11]; Рупэрт Грэйвз (Дамінік Стоўн, лейтэнант паліцыі); Роджэр Алам (Льюіс Пратэра, прапагандыст Norsefire); Джон Стэндынг (Энтані Джэймз Ліліман, сьвятар-вычварэнец ў Вэстмінстэры); Шынэйд К’юзак (доктар Дэлія Сарыдж, колішняя галоўная лекарка цэнтру затрыманьняў Ларкгіл); Наташа Ўайтмэн (Валеры Пэйдж, лесьбіянка, арыштаваная за сэксуальнасьць). Імаджэн Путс сыграла ролю маленькай Валеры.

Успрыняцьце

рэдагаваць

«V — азначае вэндэта» атрымаў збольшага ўхвальную ацэнку крытыкаў, атрымаў некалькі ўзнагародаў.

Адрозьненьні ад коміксу

рэдагаваць

Фільм мае некалькі грунтоўных разыходжаньняў з арыгінальным графічным раманам. Так, дзеяньне коміксу адбываецца ў 1990-я рокі (Алан Мур стварыў «V — азначае вэндэта» у адказ на брытанскі тэтчэрызм пачатку 1980-х), а фільму — недзе паміж 2028 і 2038. Алан Мур заўважыў, што перанос часу дзеяньня замяніла ягоную ідэю супрацьпастаўленьня анархізму і фашызму на канфлікт паміж амэрыканскім лібэралізмам і нэакансэрватызмам. Больш за тое, у арыгінале Мур намагаўся вытрымаць маральную двухсэнсоўнасьць, не высьмейваць фашыстаў, а паказаць іх рэалістычна. З-за часавых абмежаваньняў у фільме давялося адкінуць ці нівэляваць некаторыя дзеючыя асобы і дэталі сюжэту[11]. Адрозьненьне галоўным чынам заключанае ў тым, што ў рамане фашысты прыходзяць да ўлады праз выбары і ўтрымліваюць як дзякуючы апатыі грамадзтва, у той час як у фільме згаданы нейкі «вірус сьвятой Марыі» — біялягічная зброя, створаная партыяй Norsefire як патаемны сродак утрыманьня кантролю над краінай.

Мноства пэрсанажаў у фільме маюць значныя адрозьненьні ад коміксу. Так, V адлюстраваны як рамантык-змагар, якога клапоціць страта бестурботнага існаваньня[12]. Але ў графічным рамане ён гатовы бязьлітасна зьнішчыць кожнага, хто стаіць на ягоным шляху. Трансфармацыя Эві Гаманд у ягонага пратэжэ ў рамане таксама больш рэзкае. У фільме яна ўжо ад пачатку моцная духам жанчына з зародкам супраціву; у коміксе ж Эві — няўпэўненая, безнадзейная дзяўчына, прымушаная займацца прастытуцыяй. У фільме інспэктар Фінч сымпатызуе V, а ў рамане намагаецца спыніць яго. Нават такі нязначны пэрсанаж, як Гордан, таксама вельмі адрозьніваецца ў адаптацыі. У коміксе ён — дробны злодзей, які забірае Эві да сябе дадому пасьля таго, як V пакідае яе на вуліцы. Да гібелі Гордана ад шатляндзкай банды ў Гордана і Эві адбываецца кароткі раман. У фільме ж Гордан — добрапрыстойны калега Эві па працы, да таго ж пазьней высьвятляецца, што ён гей. Яго арыштоўваюць пасьля палітычнай пародыі ў ягонай тэлеперадачы, а пазьней караюць сьмерцю за захоўваньне Карану[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ http://stopklatka.pl/film/v-jak-vendetta
  2. ^ http://www.imdb.com/title/tt0434409/
  3. ^ http://www.metacritic.com/movie/v-for-vendetta
  4. ^ http://www.berlinale.de/en/archiv/jahresarchive/2006/02_programm_2006/02_Filmdatenblatt_2006_20060289.php#tab=boulevard
  5. ^ http://www.nytimes.com/movies/movie/319427/V-for-Vendetta/overview
  6. ^ а б V for Vendetta (2006) (анг.). Box Office Mojo. Праверана October 2, 2005 г.
  7. ^ James Purefoy Quit 'V for Vendetta' Because He Hated Wearing the Mask. (анг.) starpulse.com Праверана April 7, 2006 г.
  8. ^ Murray, Rebecca. Natalie Portman and Joel Silver Talk About "V for Vendetta" (анг.). About.com. Праверана January 4, 2007 г.
  9. ^ V for Vendetta Press Footage (анг.). Warner Bros.. Праверана April 30, 2006 г.
  10. ^ Kurt Jacobsen.. V for Vendetta – Graphic Enough? (анг.) // Logos Journal Праверана 13 студзеня 2007 г.
  11. ^ а б Production Notes for V for Vendetta (анг.) official webpage. vforvendetta.com. Праверана April 14, 2006 г. Архіўная копія ад March 15, 2006 г.
  12. ^ V for Vendetta the Page Vs. The Screen (анг.) Праверана June 26, 2010 г.
  13. ^ Hilary Goldstein.. V for Vendetta: Comic vs. Film (анг.) // IGN.com, March 17, 2006 г. Праверана January 13, 2007 г.

Літаратура

рэдагаваць
  •  Lamm, Spencer V for Vendetta: from Script to Film. — Universe Publishing, August 22, 2006. — ISBN 0-7893-1503-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць