Uskrs Fest зьяўляецца найстарэйшым фэстывалем харвацкае хрысьціянскае музыкі. Адбываецца ў сталіцы краіны — Загрэбе. Створаны ў 1979 годзе пад назваю Фэстываль духоўнага шансону ў Загрэбе (па-харвацку: Festival duhovne šansone Zagreb).

Арганізатарамі фэстывалю зьяўляюцца Камітэт Харвацкае біскупскае нарады па справах моладзі ды Харвацкае каталіцкае радыё. Трансьляцыю фэстывалю забясьпечваюць Радыё Марыя ў Быстрыцы (Radija Marije Bistrice), радыёстанцыі "Мір Мэджугор'е", Харвацкае каталіцкае радыё, радыё Верхняя Босьнія (па-харвацку: Radio postaja Vrhbosna) ды дзяржаўная тэлерадыёкампанія HRT.

Музычныя творы, якія удзельнічаюць у фэстывалі, павінныя мець хрысьціянскую тэматыку й быць новымі, то бок дагэтуль не апублікаванымі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Uskrs fest