Мэджугор’е

вёска ў Босьніі і Герцагавіне
(Перанакіравана з «Мэджугор'е»)

Мэджугор’е (па-басьнійску: Međugorje) — мястэчка ў Босьніі і Герцагавіне, у Герцагавіна-Нярэтванскім кантоне, у грамадзе Чытлук з пераважна харвацкім насельніцтвам каталіцкай канфэсіі. Цэнтар штогадовага паломніцтва да 1 мільёна хрысьціян розных канфэсій з усяго сьвету. Праславілася ў другой палове XX стагодзьдзя праз, зьяўленьне тут Панны Марыі. Гэта зьяўленьне пакуль афіцыйна не прызнаныя каталіцкай царквой, але і не адкінутая.

Мэджугор'е
бас. Međugorje
Краіна: Босьнія і Герцагавіна
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванск
Плошча: 11,83 км²
Вышыня: 158–165 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 2265 чал.
шчыльнасьць: 191,46 чал./км²
Тэлефонны код: 036
Паштовы індэкс: 88 266
Геаграфічныя каардынаты: 43°11′24.58″ пн. ш. 17°40′40.30″ у. д. / 43.1901611° пн. ш. 17.6778611° у. д. / 43.1901611; 17.6778611Каардынаты: 43°11′24.58″ пн. ш. 17°40′40.30″ у. д. / 43.1901611° пн. ш. 17.6778611° у. д. / 43.1901611; 17.6778611
Мэджугор'е на мапе Босьніі і Герцагавіны
Мэджугор'е
Мэджугор'е
Мэджугор'е
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.medjugorje.hr
Скульптура з выявай Маці Божай на месцы яе зьяўленьня

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Этымалёгія тапоніма на харвацкай мове празрыстая — «месца паміж гарамі».

Дэмаграфія

рэдагаваць

Паводле перапісу насельніцтва ў Босьніі і Герцагавіне ў 2013 годзе ў населеным пункце пражывала 2265 жыхароў, у тым ліку 2232 харвата, 11 альбанцаў, 4 басьнійцы і 3 сэрбы. 11 чалавек пазначылі іншую нацыянальнасьць, 2 — не заявілі пра сваю нацыянальнасьць і 2 чалавекі паведамілі аб невядомай нацыянальнасьці[1].

Аб’яўленьне

рэдагаваць

Упершыню аб Мэджугор’і стала шырока вядома напачатку 1980-х гадоў. 24 чэрвеня 1981 году 6 мясцовых маладых людзей, чатыры дзяўчыны і два хлопцы, заявілі пра тое, што ім аб’явілася Панна Марыя — Маці Езуса Хрыста, якая прадставілася, як «Валадарка Супакою». Паводле сьведкаў, гэтыя аб’яўленьні працягваюцца да сёньняшняга дня. У іх Панна Марыя перадае кароткія пасланьні — яна заклікае вернікаў да навяртаньня, малітвы і міру.

Каталіцкі Касьцёл у сваёй афіцыйнай пазыцыі адносна падзей у Мэджугор’і (Заява Канфэрэнцыі Эпіскапатаў былой Югаславіі ад 1991 г.) пакуль што адмаўляецца ад канчатковага меркаваньня аб аб’яўленьнях — пакуль не прызнае іх праўдай і не адмаўляе іх як ілжывыя. Расьсьледаваньнем аб’яўленьняў займалася адмысловая камісія, прызначаная папам Бэнэдыктам XVI у 2010 годзе. Паколькі зьяўленьні яшчэ не спыніліся (хоць іх частата значна зьменшылася), гэтыя зьявы не могуць быць афіцыйна прызнаныя. Папа Францішак накіраваў у Мэджугор’е свайго нунцыя арцыбіскупа Генрыка Хосера. На падставе падрыхтаванага ім дакладу Папа ў траўні 2019 году даў згоду на арганізацыю афіцыйных пілігрымак да месца аб’яўленьняў, нягледзячы на ​​свае сумненьні.

Літаратура

рэдагаваць
  • ks. Maciej Arkuszyński, Wzór życia chrześcijańskiego w objawieniach z Medziugoria (1981—2008), Варшава 2008 (praca doktorska obroniona na Papieskim Wydziale Teologicznym).
  • Orędzia Matki Bożej z Medziugorja, zebr. i oprac. Jerzy Gwiazda, Варшава 2012, Fundacja Matki Bożej Królowej Pokoju z Medziugorja.
  • Pietro Zorza, Drogie dzieci, dziękuję wam, że odpowiedzieliście na moje wezwanie, Кракаў 2006, Wydawnictwo «Królowa Pokoju».
  • Svetozar Kraljević The Apparitions of Our Lady of Medjugorje, Мэджугор’е 2007, Informativni Centar «MIR» Medjugorje.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць