Цецярук

(Перанакіравана з «Tetrao tetrix»)

Цецяру́к палявы́ (па-лацінску: Lyrurus tetrix ці Tetrao tetrix) — птушка сямейства цецеруковых атраду курападобных.

Цецярук
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
КлясаПтушкі
АтрадКурападобныя
СямействаЦецеруковыя
Бінамінальная намэнклятура
Tetrao tetrix
Lyrurus tetrix tetrix

Апісаньне

рэдагаваць

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Эўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер’і і Палесьсі. Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы («касачы») чорныя зь сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосьце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеньнем дрэваў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляваньне дазволенае толькі на самцоў у час такаваньня.

У кулінарыі

рэдагаваць

Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаваньне аналягічныя глушцу.

Літаратура

рэдагаваць

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Цецяруксховішча мультымэдыйных матэрыялаў