Мабільная сувязь Соні
«Мабільная сувязь Соні» — прамысловае прадпрыемства Японіі, якое існавала ў 2001—2021 гадох[1].
яп. ソニー株式会社移動体通信 | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1 кастрычніка 2001 (23 гады таму) |
Уласьнікі | Соні |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Токіё |
Ключавыя фігуры | Кунімаса Сузукі (прэзыдэнт ды генэральны дырэктар) Боб Ішыда (намесьнік) |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | Мабільныя тэлефоны, смартфоны |
Абарачэньне | €5,212 млрд (2011) |
Апэрацыйны прыбытак | €−206 млн (2011) |
Чысты прыбытак | €-247 млн (2011) |
Лік супрацоўнікаў | 7 500 чалавек (сьнежань 2010) |
Матчына кампанія | «Соні» |
Было заснавана як сумеснае прадпрыемства швэдзкага вытворцы сродкаў сувязі «Эрыксан» і японскага вытворцы электроннай тэхнікі «Соні». Да 16 лютага 2012 году называлася «Мабільная сувязь Соні-Эрыксан», чыя штаб-кватэра была разьмешчаная ў Лёндане пры рэгістрацыі ў Швэцыі. 27 кастрычніка 2011 году «Соні» выкупіла 50% акцыяў у швэдзкай кампаніі «Эрыксан» за €1,05 млрд. Кампанія вырабляла мабільныя тэлефоны і аксэсуары да іх пад брэндам «Соні».
Гісторыя
рэдагавацьУ 2001 годзе Ян Вэрэбю дапамог стварыць кампанію «Мабільная сувязь Соні-Эрыксан», сумеснае прадпрыемства «Эрыксан» і «Соні» (кожная мела па 50% акцыяў). Ён заняў пасаду выканаўчага віцэ-прэзыдэнта карпарацыі і ўзначаліў службу продажаў і маркетынгу. 22 чэрвеня 2004 году пост прэзыдэнта кампаніі заняў Майлз Флінт. З 1 лістапада 2007 г. прэзыдэнтам зьяўляецца Хідэкі Каміяма.[2] Паводле стану на 16 лістапада 2012 году пасаду прэзыдэнта ды генэральнага дырэктара «Мабільнай сувязі Соні» займаў Кунімаса Сузукі.
Выручка ў 2007 г. — €12,92 млрд (рост 18%, €10,96 млрд у 2006 г.), чысты прыбытак — €1,11 млрд (рост 11%, €997 млн). Апэрацыйны прыбытак у 2007 г. — €1,54 млрд (рост 22%, €1,26 млрд у 2006 г.)[3]. У 2007 годзе аб’ем продажаў тэлефонаў — 103,4 млн адзінак (рост 38%, 74,8 млн адзінак). «Соні-Эрыксан» актыўна супрацоўнічаў з Vodafone і вырабляў мноства тэлефонаў для звычайных GSM і 3G сетак. Дасьледчыя цэнтры кампаніі былі разьмешчаныя ў Швэцыі, Японіі, Кітаі, ЗША і Вялікабрытаніі. Паводле ацэнкі аналітыкаў ABI Research, ва II квартале 2008 «Соні-Эрыксан» займаў 5-е месца ў сьвеце па ліку прададзеных тэлефонаў (дзель рынка 8,3%) пасьля «Нокіі» (40,3%), Samsung Mobile (15,2%), Motorola (ок. 9,3%), LG (9,2%).[4]. Паводле стану на сьнежань 2010 год у кампаніі працавалі каля 7 500 супрацоўнікаў. Паводле стану на трэці квартал 2012 году «Соні» быў трэцім у сьвеце вытворцам мабільных тэлефонаў паводле колькасьці продажу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя прадпрыемства (яп.) // Холдынг «Соні», 2022 г. Архіўная копія ад 2022 г. Праверана 27 лістапада 2022 г.
- ^ CNews: Новым президентом Sony Ericsson назначен глава Sony Electronics USA
- ^ https://web.archive.org/web/20150610034443/http://www.cnews.ru/news/line/index.shtml?2008%2F01%2F16%2F283398
- ^ https://web.archive.org/web/20150609193701/http://www.cnews.ru/news/line/index.shtml?2008%2F08%2F01%2F310240
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Sony Ericsson
- Хідэкі (Дзік) Каміяма — прэзыдэнт Sony Ericsson Mobile Communications(недаступная спасылка) (рас.)
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |