Somebody That I Used to Know
«Somebody That I Used to Know» (з анг. — «Нехта, каго я некалі ведаў») — песьня аўстралійскага сьпевака і аўтара Gotye пры ўдзеле новазэляндзкай сьпявачкі Кімбра. Напачатку 2012 году сынгл узначаліў чарты многіх краінаў, сярод якіх Вялікабрытанія (UK Singles Chart), Аўстралія, Бэльгія, Нямеччына, Нідэрлянды, Новая Зэляндыя[1][2], Польшча (18 тыдняў № 1) і інш.[3][4] У ЗША і Канадзе песьня сталася № 1 у рок-чартах Billboard Alternative Songs (Modern Rock Tracks) [5] і Canadian Alternative Rock[6].
Удзельнікі запісу
рэдагаваць- Gotye — вакал, аўтар, прадусар, гітара
- Кімбра(en) — вакал
- Лукас Таранта — бас-гітара
- Франсуа Тэта(en) — мікшаваньне
5 студзеня 2012 году гурт Walk off the Earth апублікаваў на YouTube кавэр-вэрсію песьні, у якой 5 асобаў грае адначасова на 1 гітары. Праз тры месяцы, да канца сакавіка 2012 году, кліп пабачыла 81,7 мільёну гледачоў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Official New Zealand Music Chart: Chart 1789 (Rianz) (5 September 2011)
- ^ iTunes - Music - Somebody That I Used to Know (feat. Kimbra) - Single by Gotye Itunes.apple.com
- ^ Archiwum Listy Przebojów Programu Trzeciego
- ^ Lista przebojów – aktualne notowania, playlista trójki – polskieradio.pl :: Notowanie nr – 1554 – Lista Przebojów Trójki
- ^ Top 100 Music Hits, Top 100 Music Charts, Top 100 Songs & The Hot 100 Billboard.com.
- ^ Canadian Active Rock & Alt Rock Chart Archive: Alternative Rock - February 7, 2012
- ^ Somebody That I Used to Know - Walk off the Earth (Gotye — Cover)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйнае відэа (больш за 100 млн праглядаў)
- Anatomy of no.1 hit Somebody That I Used to Know by Gotye ft. Kimbra на сайце Herald Sun.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|