«Soldier of Fortune» (па-беларуску: Найміт) — блюзавая рок-балада, напісаная Рычы Блэкмарам і Дэйвідам Кавэрдэйлам і першапачаткова выдадзеная на альбоме «Stormbringer» 1974 году гурта Deep Purple. Цікава, што хоць астатнім удзельнікам Deep Purple песьня катэгарычна не спадабалася[1], Рычы пераканаў іх уключыць яе ў альбом, бо лічыў яе адной з самых улюбёных сваіх песьняў[1]. Не зважаючы на тое, што Deep Purple ніколі не выпускаў песьню ў якасьці самотніка і яна ніколі не ўваходзіла ў гіт-парады, на працягу многіх гадоў песьня стала культавай, а кавер-вэрсіі песьні былі выпушчаныя Whitesnake, Opeth і Black Majesty, а таксама часьцяком выконваецца на выступах гуртах Blackmore’s Night.

«Soldier of Fortune»
Песьня выканаўцы Deep Purple
з альбому Stormbringer
Мова ангельская
Па-беларуску Найміт
Выдадзеная 1974
Жанр блюз-рок
Працягласьць 3:13
Лэйбл EMI/Purple
Аўтар(ы) Дэйвід Кавэрдэйл, Рычы Блэкмар
Пясьняр(ы) Deep Purple

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць