Blackmore’s Night
«Blackmore’s Night» — брытанска-амэрыканскі традыцыйны фолькавы дуэт, які ўтварыўся ў 1997 року. Складаецца з Рычы Блэкмара (акустычная і электрычная гітара) і Кэндыс Найт (сьпеў, тэксты, мультыінструмэнталістка). Назва гурту складзеная зь іхніх прозьвішчаў.
Blackmore’s Night | |
Адзіны нармалёвы здымак усяго гурту (2012) | |
Гады | з 1997 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Вялікабрытанія ЗША |
Жанр | Кельцкая музыка, народная музыка, нэа-рэнэсанс |
Выдавец | Edel, SPV, Ariola |
Зьвязаныя праекты | Rainbow, Deep Purple |
Удзельнікі | |
blackmoresnight.com |
Музычнай асновай гурту зьяўляецца Музыка эпохі Рэнэсансу. На дадзены момант маюць сем студыйных альбомаў, апошні зь якіх, «Autumn Sky», быў выдадзены ў 2010 року.
Мінуўшчына
рэдагавацьКэндыс Найт была фанаткаю «Rainbow» і ўпершыню спаткала Рычы Блэкмара ў 1989 року, спрабуючы ўзяць у яго аўтограф, калі той працаваў на нью-ёрскай радыёстанцыі. У 1991 року яны вырашаюць жыць разам.
Высьветлілася, што акрамя ўсяго яны маюць аднолькавае захапленьне рэнэсанснай музыкай. На выдадзеным у 1995 року альбоме «Stranger in Us All» абноўленага гурту «Rainbow» Кэндыс Найт упершыню паспрабавала сябе ў якасьці аўтаркі песьняў і бэк-вакалісткі. У 1997 паўстае супольны праект Блэкмара і Найт, названы паводле іхніх прозьвішчаў.
Іхні дэбютны альбом «Shadow of the Moon» зазнаў посьпех. На пазьнейшых альбомах, асабліва «Fires at Midnight», значныя партыі былі аддадзеныя рокаваму стылю, а Кэндыс Найт паступова засвойвала ўсё новыя і новыя рэнэсансавыя інструмэнты.
5 кастрычніка 2008 року Найт і Блэкмар нарэшце ажаніліся. Кэндыс стала чацьвёртай жонкаю Блэкмара[1]. Маюць дачку Отэмн Эсмэрэльду (* 2010) і сына Роры Дартаньяна (* 2012).
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- «Shadow of the Moon» (1997)
- «Under a Violet Moon» (1999)
- «Fires at Midnight» (2001)
- «Ghost of a Rose» (2003)
- «The Village Lanterne» (2006)
- «Winter Carols» (2006)
- «Secret Voyage» (2008)
- «Autumn Sky» (2010)
Канцэртныя запісы
рэдагаваць- «Past Times with Good Company» (2003)
- «Paris Moon» (2007)
Складанкі
рэдагавацьВідэа
рэдагаваць- «Shadow Of The Moon» (1997)
- «Shadow Of The Moon Live In Germany» (1998)
- «Under A Violet Moon Tour Live In Germany» (2000)
- «Castles and Dreams» (2005)
- «Paris Moon» (2007)
- «A Knight in York» (2012)
Самотнікі
рэдагаваць- «Shadow of The Moon» (1997)
- «No Second Chance» (1997)
- «Wish you Were Here» (1997)
- «All Because Of You» (2001)
- «The Times They Are A Changin'» (2001)
- «Home Again» (2002)
- «Way To Mandalay» (2003)
- «All Because Of You (Remixes)» (2004)
- «Christmas Eve» (2004)
- «Christmas Eve (2 трэкі)» (2004)
- «I`ll Be There (Just Call My Name)» (2005)
- «Olde Mill Inn» (2005)
- «Olde Mill Inn (нямецкая вэрсія)» (2006)
- «Streets Of London» (2006)
- «Hark the Herald Angels Sing» (2006)
- «Can't Help Falling In Love» (2008)
Бутлэгі
рэдагаваць- «Blackmore's Kingdom» (1998). Альбом выдадзены невядомай купкай музыкаў. У ім зьмешчаныя песьні як «Blackmore’s Night», так і гітарыста Стыва Тыльстана, аднак музыкі «Blackmore’s Night» ня маюць да гэтага альбому ніякага дачыненьня[2][3]
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Cashmere, Paul (October 20, 2008) Ritchie Blackmore and Candice Night Marry (анг.) Undercover.com.au Праверана 10 студзеня 2013 г.
- ^ Blackmore's Kingdom isn't us Праверана 10 студзеня 2013 г.
- ^ Allmusic entry for "Swans at Coole" by Steve Tilston Праверана 10 студзеня 2013 г.