Адкрыць галоўнае мэню

Софтфон

(Перанакіравана з «Сафтфон»)

Софтфон (анг. software telephone — «праграмны тэлефон») — кампутарнае праграмнае забесьпячэньне для зьдзейсьненьня тэлефонных выклікаў праз інтэрнэт. Сафтфоны выконваюць амаль тыя ж функцыі, што і звычайныя тэлефоны і выкарыстоўваюцца ў большасьці выпадкаў з аўдыё-гарнітурай, мікрафонам і дынамікамі, ці USB-тэлефонам.[1]

Зьмест

МінуўшчынаРэдагаваць

На пачатак лістапада 2016 г. найбольш распаўсюджанымі сафтфонамі ў сьвеце паводле штомесячных карыстальнікаў былі: 1) амэрыканскі «Ўотс-Ап» (анг. WhatsApp — «што адбываецца»; 1 млрд карыстальнікаў), які належаў Фэйсбуку; 2) уласна «Фэйсбук Мэсэнджар» (900 млн); 3) кітайскі «К’ю-К’ю Мабайл» (QQMobile; 853 млн); 4) кітайскі «Ўі-Чат» (WeChat; 697 млн), 5) амэрыканскі «Снап-Чат» (анг. SnapChat; 310 млн); 6) распрацаваны ў Эстоніі «Скайп» (анг. Skype; 300 млн), набыты амэрыканскім «Майкрасофтам»; 7) распрацаваны ў Беларусі «Вайбэр» (Viber; 249 млн), набыты японскім «Ракутэнам»[2].

БеларусьРэдагаваць

У лістападзе 2016 г. лік карыстальнікаў сафтфона «Вайбэр» у Беларусі перавысіў 4,5 млн чалавек, што складала амаль палову насельніцтва краіны (47,3% з 9,505 млн жыхароў). Такім чынам, за 1,5 году зь лета 2015 г. лік карыстальнікаў «Вайбэру» ў Беларусі вырас на 73%[3].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць