SkinHateукраінскі гурт, які грае ў стылях гардкор ды ню-мэтал, паходжаньнем зь места Пакроў Днепрапятроўскай вобласьці. Хлопцы — першапраходцы ўкраінскай альтэрнатыўнай сцэны: гурт існуе з 1996 году.

SkinHate
Інфармацыя
Гады1996 — нашы дні
АдкульПакроў, Днепрапятроўская вобласьць, Украіна
Моваукраінская
Жанр(ы)гардкор, ню-мэтал
ВыдавецMoon Records(uk) ды інш.
УдзельнікіЗьміцер «Куст» Кусьцікаў — вакал, гітара
Аляксандр «Сьцяпан» Сьцепаненка — гітара
Віталь «Кузьма» Кузьняцоў — бас-гітара
Аляксандар «КухХхця» Кухцін — бубны

Гісторыя рэдагаваць

Першы альбом «Війна в головах» (бел. «Вайна ў галавах») хлопцы запісалі ўласнымі сіламі ў 1996 годзе і тады ён меў адну назву з гуртом, але студыя Moon Records, якая зацікавілася маладым ВІА, зьмяніла назву альбому на сапраўдную й выдала яго ў 1998 годзе. У гэтым жа годзе пачынаецца канцэртная дзейснасьць у Кіеве. Стыль выкананьня — гардкор з жорсткім рэп-вакалам, у тэкстах прысутнічае ненарматыўная лексыка. «Фішка» альбома — сэмплы з розных амэрыканскіх фільмаў з расейскаю агучкаю, якія ёсьць эпіграфамі да песень.

Гурт гастралюе Ўкраінай, выступаючы ў невялікіх клюбах, акрамя таго выступаў у Беларусі ў Гомлю[1].

У 2002 годзе лэйблам «Moon Records» быў выдадзены альбом «Квиток до раю» (бел. «Квіток да раю»), тэксты якога набылі яшчэ большай нянавісьці да людзкіх парокаў.

У 2004 годзе гурт вырашыў зьміксаваць песьні з папярэдніх альбомаў, таму быў выдадзены пакуль што адзіны альбом міксаў «Hatemix».

У 2006 годзе на той жа студыі быў запісаны ды выдадзены трэці альбом гурту «Навкруги» (бел. «Навакол»), які ў параўнаньні з папярэднім альбомам гучыць яшчэ цяжэй; тэксты сталі больш жорсткімі (песьні «Навкруги», «Понеділок»), але знайшлося месца й для лірыкі (песьня «Мєдляк»).

У сакавіку 2007 году з-за разыходжаньняў зь іншымі ўдзельнікамі гурту яго часова пакінуў цяпер ўжо быўшы вакаліст Ж.К.[2], які вярнуўся ў 2008 годзе і пасьпеў згуляць зь ім шмат канцэртаў.

У красавіку 2010 году пасьля другога сыходу вакаліста Ж.К.[3] гурт зрабіў новы самотнік «ZDATEN» зь Зьмітром Кусьцікавым на вакале. Гэты самотнік пераканаў шмат фанаў гурту, што Skinhate здольны й далей працаваць без свайго былога вакаліста.

Дыскаграфія рэдагаваць

  • 1998 — «Війна в головах»
  • 2002 — «Квиток до раю»
  • 2003 — перавыдадзеная «Війна в головах»
  • 2004альбом рэміксаў «HateMix»
  • 2006 — «Навкруги»
  • 2010самотнік «ZDATEN»

Крыніцы рэдагаваць