Site Sapiens — плятформа кіраваньня інфармацыяй на карпаратыўных інтэрнэт-сайтах. Уключае сыстэму кіраваньня сайтамі, асяродзьдзе распрацоўкі вэб-праграм, плятформу вэб-інтэграцыі. Плятформа Site Sapiens аптымізаваная для рэалізацыі рашэньняў клясу ECM, вэб-інтэграцыі разьмеркаваных інфармацыйных сетак.

Site Sapiens
Распрацоўка Red Graphic Systems
Апошняя вэрсія [+/−]
АС Unix і падобныя ОС (Linux, Mac OS X ды інш.), Microsoft Windows
Тып Сыстэма кіраваньня зьместам
Ліцэнзія Proprietary software
Афіцыйная старонка RedGraphics

Кіраваньне сайтамі

рэдагаваць
 
Структура Site Sapiens

Site Sapiens абслугоўвае тры віды інфармацыйных аб’ектаў: дакумэнты, запісы і файлы. Кожны з аб’ектаў утрымлівае атрыбуты, дадзеныя (адпаведна набору палёў), сьпісы асацыятыўных залежнасьцяў, сьпісы доступу. Карыстальніцкі інтэрфэйс сыстэмы пабудаваны на базе AJAX. Кіраваньне дакумантамі вядзецца праз інтэрфэйс дрэва, запісамі — праз грыды, файламі — праз браўзэры. Усе інтэрфэйсы падтрымліваюць тэхналёгію перасоўваньня аб’ектаў мышшу і лёгка наладжвацца карыстальнікам.

Site Sapiens пабудаваны на базе дэкляратыўнай мовы XML Sapiens. Структура сайта будуецца на аснове шаблёнаў (шаблёны афармленьня дакумантаў, шаблёны структур дадзеных ды шаблёны функцыянальнасьці).

Таксаномія

рэдагаваць

Матэматычна таксаномія Site Sapiens можа быць азначана як двунакіраваны граф. Пры адміністраваньні сыстэмы яе часткі кампануюцца ў герархічныя структуры, якія складаюцца зь дзьвюх ці больш ступеняў. Разьдзелы гэтай структуры могуць утрымліваць згрупаваныя наборы запісаў.

Расшыральнасьць

рэдагаваць

Site Sapiens не зьяўляецца модульнай сыстэмай. Бізнэс-лёгіка вэб-праграм, створаных у Site Sapiens, задаецца ў дэклярацыйнай мове XML Sapiens. 90% задач вэб-распрацоўкі пакрываюцца магчымасьцямі мовы. Пры неабходнасьці існуе магчымасьць уключаць Plugins, выкарыстоўваючы падзейную мадэль, заснаваную на прынцыпах аспэкт-арыентаванай распрацоўкі ПЗ.

Сэрвіс-арыентаваная архітэктура

рэдагаваць

Карыстальніцкія інтэрфэйсы вэб-праграм Site Sapiens пабудаваныя на прынцыпах сэрвіс-арыентаванай архітэктуры. Карыстальніцкія формы атрымліваюць дадзеныя ад кантролераў, якія, у сваю чаргу, могуць прымаць дадзеныя са зьнешніх сэрвэраў праз SOAP. Сэрвісныя праграмы Site Sapiens рэалізаваныя ў выглядзе вэб-сэрвісаў і могуць быць разьмеркаваныя па розных сэрвэрах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Сярод рашэньняў на базе Site Sapiens можна адзначыць: