XML Sapiens — дэкляратыўная мова карыстальніцкіх інтэрфэйсаў вэб-дастасункаў. XML Sapiens дазваляе падрыхтаваць набор аб'ектаў, якія апісваюць зьвесткі, афармленьне і функцыянальнасьць вэб-дастасунку. У далейшым гэтыя аб'екты выкарыстоўваюцца пры канструяваньні вэб-дастасункаў.

Мова закліканая скараціць час на распрацоўку і адладку вэб-дастасункаў, дазволіць шматразовае выкарыстаньне састаўных аб'ектаў дастасунку.

Мова атрымлівае ў спадчыну стыль сынтаксісу адкрытых стандартаў XSLT, xInclude, XEXPR. Для практычнага выкарыстаньня XML Sapiens патрабуецца працэсар мовы. На цяперашні момант даступная для вольнай загрузкі вэрсія працэсара для мовы PHP.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць