Sehnsucht (альбом Rammstein)
Sehnsucht (зь ням. — «туга») — другі студыйны альбом нямецкага гурта Rammstein, выпушчаны 22 жніўня 1997 году. Амаль адразу пасьля выхаду стаў плятынавым. Альбом адрозьніваецца асаблівай дынамікай і жорсткім, зьлёгку рваным гітарным рыфам[1].
Sehnsucht | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Rammstein | ||
Выдадзены | 22 жніўня 1997 | |
Месца запісу | Temple Studios, Мальта | |
Жанр | Neue Deutsche Härte | |
Працягласьць | 43:51 | |
Прадусар | Якаб Хэльнар, Rammstein | |
Храналёгія Rammstein | ||
Herzeleid (1995) |
Sehnsucht (1997) |
Mutter (2001) |
Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крыстыян Лёрэнц.
Гісторыя
рэдагавацьЗапіс альбома пачаўся ў лістападзе 1996 году, калі Rammstein і іхны прадусар Якаб Гэльнар прыехалі ў Temple Studios на Мальце. Усяго гуртам было запісана 13 песьняў.
«Das Modell(ru)» (кавэр песьні Kraftwerk) і «Kokain», нягледзячы на запіс альбома, пазьней выйшлі ў якасьці асобных самотнікаў. Адна зь песьняў мела працоўную назву «Sadist», але дагэтуль невядома, якая менавіта.
Вокладка
рэдагавацьАльбомны буклет зьмяшчае шэсьць фотаздымкаў, па адной на кожнага чальца гурта, намаляванага зь незвычайнай канструкцыяй на твары. Аснову канструкцыі складаюць кухонныя прадметы — відэльцы, лыжкі, нажы, лапатачкі й г. д.
Rammstein — гэта не акампанемэнт для вакаліста. Мы шасьцёра раўназначных ідэяў. Гэта вельмі складана каму-небудзь даказаць. Лэйбл і прэса заўсёды хочуць мець адну зорку й не лічыцца з астатнімі.
— Тыль Ліндэман, інтэрвію Classic Rock, 2001 год[2]
На адной з вэрсіяў вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з кратамі для ўзьняцьця яек у якасьці намордніка й відэльцамі ў якасьці сонцаахоўных акуляраў. Гэта дало падставу крытыкам вінаваціць гурт ў нацызьме.
Самотнікі
рэдагаваць- «Engel» — 1 красавіка 1997
- «Engel [Fan-Edition]» — 23 траўня 1997
- «Du hast» — 18 лістапада 1997
- «Sehnsucht» — 18 лістапада 1997