SDSS J102915+172927
SDSS J102915+172927 ці зорка Кафо — зорка 2-га пакаленьня ў галяктычным гало, бачная ў сузор’і Льва. Узрост зоркі складае каля 13 мільярдаў гадоў, што робіць яе адной з найстарэйшых зорак у Сусьвеце[1]. Зорка была адкрытая групай эўрапейскіх астраномаў на чале з Элізабэтай Кафо і апісаная ў часопісе «Nature» 1 верасьня 2011.
SDSS J102915+172927 | |
Зорка | |
SDSS J102915 172927 у VLT | |
Гісторыя дасьледаваньня | |
---|---|
Адкрывальнік | Элізабэт Кафо |
Дата адкрыцьця | 2011 |
Простае ўзьняцьцё | 10г 29х 15,15с |
Схіленьне | +17° 29′ 28″ |
Бачная зорная велічыня (V) | +16.92 |
Сузор’е | Леў |
Фізычныя характарыстыкі | |
Узрост | ~13 млрд гадоў |
Мэталічнасьць | < 6,9×10−7 |
Гэта маленькая (меней за 0,8 масы Сонца)[2] зорка, якая на 99,99993% складаецца з вадароду і гелю[3]; на долю вугляроду, азоту, і тлену даводзіцца 0.00007%; літ цалкам адсутнічае. Паколькі вуглятвор і тлен ствараюць тонкаструктурны ахаладжальны мэханізм, неабходны для фармаваньня зорак малой масы, паводле сучаснае тэорыі зорка Кафо павінна была б знаходзіцца толькі ў выглядзе газавага воблака[4].
Паводле тэарэтычных разьлікаў і назіраньняў было прынята, што фармаваньне зорак малой масы ў міжзорным асяродзьдзі патрабуе ўзроўню мэталічнасьці паміж 1,5×10−8 і 1,5×10−6[5]. У момант адкрыцьця зорка Кафо мела найменшую вядомую дагэтуль мэталічнасьць[6]: меней за 6,9×10−7[5].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Michael D. Lemonick. Cosmic Anomaly: The Star That Shouldn't Exist // TIME. — 2011-09-06.
- ^ Schneider, Raffaella; et al. (2012-03-19) The formation of the extremely primitive star SDSS J102915+172927 relies on dust (анг.). Arxiv.org. Праверана 20 жніўня 2012 г.
- ^ Michael Thomas. (5 сьнежня 2012) Top 10 Unexplained Mysteries of the Stars (анг.) Listverse Праверана 6 сьнежня 2012 г.
- ^ SDSS J102915 +172927 — звезда, которая не должна существовать (рас.) moveinfo Праверана 6 сьнежня 2012 г.
- ^ а б Elisabetta Caffau. An extremely primitive star in the Galactic halo // Nature. — 1 September 2011. — В. 7362. — Т. 477. — С. 67—69. — DOI:10.1038/nature10377
- ^ The Star That Should Not Exist (анг.) eso1132 — Science Release. European Southern Obervatory (31 жніўня 2011). Праверана 29 лютага 2012 г.