Renegade (гульня)
«Renegade» (па-беларуску: Здрайца) або Nekketsu Kōha Kunio-kun (па-японску: 熱血硬派くにおくん) — кампутарная гульня ў жанры Beat ’em up, распрацаваная Technos Japan Corporation і выдадзеная ў 1986 року. Гульня стала пачатковай у цэлай сэрыі кулачных баявікоў с прыметнікам Nekketsu. У Эўропе выдадзеная Taito пад назваю «Renegade».
Renegade | |
Дата выпуску | 1986 |
---|---|
Жанр | Beat ’em up |
Сэрыя | Kunio-kun |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Technos Japan Corporation |
Выдаўцы | Taito[d] |
Дызайнэр | Ёшыхіса Кішымота |
Кампазытар | Казуа Сава |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | ZX Spectrum, DOS, Amstrad CPC[d], Commodore 64[d], Commodore Amiga[d] і NES[d] |
Рэжымы | шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d] і аднакарыстальніцкая гульня[d] |
Носьбіт | лічбавая загрузка[d] |
Кіраваньне | Джойстык, тры кнопкі |
Аркадавая сыстэма | гарызантальнае прасоўваньне |
Гульня ўсталявала асноўныя законы жанру beat ’em up: 4-хбаковы рух, сыстэма «рука-нага-захоп-скачок», розная ступень трываласьці супернікаў. Прысутнічае магчымасьць дабіваньня ворага, які ляжыць; надалей гэты прыём працягваў выкарыстоўвацца толькі ў сэрыі Nekketsu, а ў астатніх амаль не прымяняўся (за выняткам хіба Battletoads & Double Dragon).
Гульнявы працэс
рэдагавацьУ кароткай застаўцы перад пачаткам гульні паказанае выкраданьне аднаго з школьных сяброў Куніё — Хіросі. Даведаўшыся пра выкраданьне сябра, Куніё выпраўляецца яго ратаваць. У адрозьненьне ад наступнае гульні Technos «Double Dragon», гульнявая прастора абмежаваная зонаю шырынёй у два экраны (плятформа мэтро, завань, алея, паркоўка і сховішча банды) і не пракручваецца пры перамяшчэньні.
На першай, другой і трэцяй стадыях гульні з чатырох гулец б’ецца супраць купкі злачынцаў, якая складаецца з двух розных тыпаў пэрсанажаў: адныя зь меншай колькасьцю пунктаў здароўя і мацнейшай атакай (звычайна ўзброеныя), другія з большым здароўем, слабейшай атакай і магчымасьцю хапаць гульца ззаду; у гэтым становішчы яго могуць атакаваць іншыя супернікі.
Калі застаюцца толькі тры супернікі (неістотна, колькі якіх тыпаў), да бойкі далучаецца іхні бос. Пасьля паразы боса астатнія злачынцы разьбягаюцца, і раўнд завяршаецца. Другая стадыя адрозьніваецца толькі тым, што пачынаецца з наезду бандытаў на матацыклах, якія спрабуюць наехаць на гульца; пасьля таго, як яны пераможаныя, зьяўляюцца звычайныя злодзеі. На трэцім узроўні злачынцамі зьяўляюцца жанчыны; іхняя правадырка — вельмі вялікая, і яе ня так проста паваліць на зямлю. На чацьвертым этапе злачынцы маюць нажы, якімі могуць забіць галоўнага пэрсанажа з аднаго ўдару. Калі гулец іх адолеў, ён уваходзіць у будынак на правым краі гульнявое зоны, дзе яго чакаюць яшчэ тры ўзброеныя нажамі гангстэры і бос зь пісталетам. Пасьля перамогі над ім асноўны пэрсанаж выходзіць з будынку, дзе ўратаваны Хіросі цісьне яму руку. Гульня пачынаецца зноўку з большай складанасьцю.
Лякалізацыя
рэдагавацьПры пастаўцы «Renegade» на эўрапейскі і паўночна-амэрыканскі рынкі графіка была зьмененая ў бок больш «заходняга» стылю: хуліганы і байкеры ў «Kunio-kun» былі адпаведна шкалярамі-шкоднікамі, чальцамі басадзоку, сукебанкамі і якудзамі.
Замест сюжэту пані ў бядзе(en), дзе прадстаўнік камітэту пільнасьці выпраўляецца на выратаваньне сваёй сяброўкі, у заходняй вэрсіі школьнік Куніё ўратоўвае свайго сябра Хіросі. На пачатку кожнага ўзроўню бандзюкі зьбіваюць Хіросі перад школай, пасьля чаго Куніё кідаецца наўздагон. У японскай вэрсіі ўратаваная сяброўка Хіросі дае яму пацалунак.
Успрыняцьце
рэдагавацьУ 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 48-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў і 48-е — па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[1].
Працягі
рэдагавацьOcean Software выпусьціла два неафіцыйныя працягі да «Renegade»: «Target: Renegade» і «Renegade 3: The Final Chapter». Яны выйшлі для ZX Spectrum, Commodore 64 і Amstrad CPC («Target: Renegade» дадаткова яшчэ й на NES).
Technos выпусьціла для Японіі яшчэ некалькі гульняў з Куніё ў галоўнай ролі: «Nekketsu Kōkō Dodgeball Bu», «Downtown Nekketsu Monogatari», «Nekketsu Kōkō Dodgeball Bu: Soccer Hen», «Bikkuri Nekketsu Shin Kiroku!» й іншыя, якія ня трапілі на замежныя рынкі. Пазьней Куніё стаў афіцыйным талісманам Technos Japan.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Renegade» (анг.) на World of Spectrum
- «Renegade» (анг.) у «Залі славы Amiga»
- «Renegade» (анг.) на MobyGames