Пума

(Перанакіравана з «Puma concolor»)

Пума, або кугуар, або горны леў (па-лацінску: Puma concolor) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства каціных.

Пума
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
НадатрадЛяўразыятэрыі
АтрадДрапежныя
ПадатрадКоткападобныя
СямействаКаціныя
ПадсямействаFelinae
РодPuma
ВідПума
Бінамінальная намэнклятура
Puma concolor (Linnaeus, 1771)
Арэал

Сустракаецца ў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы. Да 1993 г. мела назву Felis concolor. Слова «пума» паходзіць з мовы кечуа.

Самец буйнейшы за саміцу. Даўжыня цела самца (галава з тулавам) дасягае 196 см[1], даўжыня хваста да 96 см, маса да 120 кг[2]. У саміц даўжыня цела дасягае 151,7 см[2], даўжыня хваста 81,5 см[1], маса цела да 64 кг[2].

  1. ^ а б Nowak R. M. Walker's carnivores of the world (анг.). — JHU Press, 2005. — P. 254. — ISBN 0801880327
  2. ^ а б в Shivaraju, A. (2003) Puma concolor (анг.) Animal Diversity Web

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць