Скурлат лясны

(Перанакіравана з «Pipistrellus nathusii»)

Скурлат лясны (Pipistrellus nathusii) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Скурлат лясны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодСкурлат (Pipistrellus)
ВідСкурлат лясны
Бінамінальная намэнклятура
Pipistrellus nathusii
(Keyserling & Blasius, 1839)
Арэал
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 45–60 мм, размах крылаў 22–25 см, вага 6–15 г. Верх сярэдне-цёмна чырванавата-карычневы, часта з больш сьветлымі кончыкамі. Ніз светла-карычневы. Твар, вушы, крылы і хвост цёмныя.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гішпаніі і Брытанскіх астравоў да на Урала і Каўказа; на вышынях ад 0 да 2200 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Здабывае ежу ў розных месцах, уключаючы лясы, ускраіны, забалочаныя ўгоддзі, адкрытыя паркі, дзе сілкуецца пераважна мухамі і лускакрылымі. Летнія калёніі разьмяшчаюцца ў дуплах дрэў, будынках і скрынях для кажаноў, пераважна ў лясных раёнах. Зімуюць ў шчылінах ў скалах, будынках і вакол уваходаў у пячоры, часта ў адносна халодных, сухіх і адкрытых месцах. Гэта пералётны від, зь зарэгістраванымі перамяшчэньнямі да 2200 км.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць