Вялікавухая лісіца
(Перанакіравана з «Otocyon megalotis»)
Вялікавухая або вушастая лісіца (Otocyon megalotis) — драпежны сысун сямейства сабачых, адзіны від роду. Навуковая назва гэтай жывёлы перакладаецца з грэчаскай як «вушасты сабака вялікавухі».
Вялікавухая лісіца | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Сабачыя |
Род | Вялікавухія лісіцы |
Від | Вялікавухая лісіца |
Бінамінальная намэнклятура | |
Otocyon megalotis | |
Вушастая лісіца падобная да звычайнай лісы, але драбнейшая і зь непрапарцыйна вялікімі вушамі. Даўжыня яе цела 46-66 см, вышыня ў карку да 40 см. Даўжыня хваста 24-34, вага 3-5,3 кг. Пыса кароткая, вострая. Вушы, як і ў многіх пустынных жывёлаў, вельмі вялікія — да 13 см у вышыню, шырокія ў корня, востраканцовыя. Пярэднія лапы з пяцьцю пальцамі, заднія з чатырма.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вялікавухая лісіца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў