Omega (гурт)
«Omega» (па-беларуску: Амэга) — найпасьпяховейшы вугорскі рок-гурт[1], заснаваны ў 1962. За час дзейнасьці выпусьцілі больш за 20 альбомаў па-вугорску і ангельску. Клясычны склад утварыўся ў 1971 року і не зьмяняўся больш як 40 гадоў. За свой унёсак у вугорскую культуру узнагароджаныя некалькімі прэстыжнымі прэміямі.
Omega | |
„Амэга“ ў клясычным складзе (1976; зьлева направа: Фэрэнц Дэбрэцэні, Янаш Кобар, Ласла Бэнке, Тамаш Мігай, Дзёрдзь Мальнар) | |
Гады | 1962—2021 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Будапэшт, Вугоршчына |
Жанр | гард-рок, гэві-мэтал, псыхадэлічны рок, прагрэсіўны рок, спэйс-рок |
Выдавец | Qualiton, Pepita, Bacillus, Amiga |
Зьвязаныя праекты | Locomotiv GT |
Былыя ўдзельнікі |
|
Узнагароды і прэміі | |
omega.hu |
Мінуўшчына
рэдагавацьГурт «Omega» утварылі ў Будапэшце ў 1962 року Ласла Бэнке, Янаш Кобар, трамбаніст Дэзэ Банкуці, бубнач Тамаш Кюнстлер, саксафаніст Пэтэр Ланг, гітарыст Фэрэнц Тарноцкі ды басіст Іштван Варшаньі[2][3][4]. Першы выступ гурт зладзіў у Будапэшцкім унівэрсытэце тэхналёгіі і эканомікі у верасьні 1962[5][6]. У першыя гады існаваньня склад ансамблю часта мяняўся, удзельнікі пераважна перасьпявалі брытанскія рокавыя песьні[1].
У 1967 року да «Амэгі» далучыўся клявішнік і сьпявак Габар Прэсэр, з прыходам якога гурт пачаў пісаць уласныя песьні[1]. У наступным годзе музыкі атрымалі запрашэньне зладзіць тур па Ангельшчыне, дзе запісалі дэбютны альбом Omega: Red Star From Hungary па-ангельску, пазьней перавыдадзены па-вугорску пад назвай Trombitás Frédi és a Rettenetes Emberek (Трубач Фрэдзі і жахлівыя людзі)[1][7]. У гэты пэрыяд гурт экспэрымэнтаваў з псыхадэлічным рокам. Песьня 1969 року «Gyöngyhajú lány» («Пэрлы ў ейных валасах») стала міжнародным гітом і пазьней была перасьпяваная гуртом «Scorpions» (пад назвай «White Dove»)[1].
У 1971 року Габар Прэсэр з бубначом Ёзэфам Ляўксам сышлі з «Амэгі», заснаваўшы гурт прагрэсіўнага року «Locomotiv GT». Гурт запрасіў новага бубнача Фэрэнца Дэбрэцэні, і гэты склад — Янаш Кобар (сьпеў), Ласла Бэнке (клявішныя, сьпеў), Дзёрдзь Мальнар (гітара), Тамаш Мігай (бас, сьпеў), Фэрэнц Дэбрэцэні (бубны) — заставаўся нязьменным да 2014 року. Пасьля сыходу Прэсэра гурт ад джазавага і фолькавага гучаньня зьмясьціўся ў бок прагрэсіўнага і касьмічнага року[1].
За 1972—1987 рокі дзейнасьці гурт выпусьціў дзесяць альбомаў, звычайна па-ангельску і вугорску. Некаторыя альбомы нават трапілі пад забарону ў Вугоршчыне як разбуральныя для камуністычнага грамадзтва[8]. Але гурт здолеў зьезьдзіць у турнэ па сацыялістычнай Нямеччыне і нават запісалі для тамтэйшых фанатаў некалькі песень па-нямецку[1]. У 1987 року ўдзельнікі «Амэгі» заняліся староньнімі праектамі[1].
У 1994 року гурт сабраўся ізноў, каб правесьці вялікі канцэрт на Нэпстадыёне ў Будапэшце. Прычым да ягонага складу далучыліся былыя ўдзельнікі Габар Прэсэр і Тамаш Шамло, а таксама Рудольф Шэнкер і Кляўс Майнэ з «Scorpions»[9]. Пасьля падзеньня камуністычнага ладу забароненыя раней альбомы «Амэгі» былі перавыдадзеныя ў Вугоршчыне[1]. Неўзабаве па ўзьяднаньні гурт выпусьціў новы альбом Trans and Dance (1995)[10].
Склад
рэдагавацьУдзельнікі
рэдагаваць
|
|
Храналёгія
рэдагавацьДыскаграфія
рэдагавацьСтудыйныя альбомы
рэдагаваць- Вугорскамоўныя
- Trombitás Frédi és a rettenetes emberek (1968)
- 10000 lépés (1969)
- Éjszakai országút (1970)
- 200 évvel az utolsó háború után (запісаны ў 1972, аднак праз цэнзуру выйшаў толькі ў 1998)
- Omega 5 (1973)
- Omega 6: Nem tudom a neved (1975)
- Omega 7: Időrabló (1977)
- Omega 8: Csillagok útján (1978)
- Gammapolis (1979)
- Omega X: Az arc (1981)
- Omega XI (1982)
- Omega 12: A föld árnyékos oldalán (1986)
- Omega XIII: Babylon (1987)
- Trans And Dance (1995)
- Omega XV: Egy életre szól (1998)
- Omega XVI: Égi jel: Omega (2006)
- Omega Rhapsody (2010)
- 55 — Volt Egyszer Egy Vadkelet (2017)
- Testamentum (2020)
- Ангельскамоўныя
- Omega Red Star From Hungary (1968)
- Omega (1973)
- 200 Years After The Last War (1974)
- Omega III (1974)
- The Hall Of Floaters In The Sky (1975)
- Time Robber (1976)
- Skyrover (1978)
- Gammapolis (1979)
- Working (1981)
- Transcendent (1996)
- Нямецкамоўны
- Das Deutsche Album (1973)
Канцэртныя альбомы
рэдагаваць- Élő Omega (1972)
- Élő Omega Kisstadion 79 (1979)
- Live At The Kisstadion 79 (1979)
- Kisstadion '80 (1981)
- Jubileumi Koncert (1983)
- Népstadion 1994 Omegakoncert No. 1: Vizesblokk (1994)
- Népstadion 1994 Omegakoncert No. 2: Szárazblokk (1994)
- Az Omega összes koncertfelvétele 1. (1995)
- Az Omega összes koncertfelvétele 2. (1995)
- Népstadion 1999 (1999)
- Napot hoztam, csillagot (2004)
- Greatest Performances (2012)
Зборнікі
рэдагаваць- The Beaty Sixties (2015)
- The Spacey Seventies (2015)
- The Progressive Eighties (2015)
- The Heavy Nineties (2015)
- LP Anthology (2016)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з Omega | Biography & History (анг.)
- ^ Cselszövésből lett az Omega Архіўная копія ад 6 December 2012 г.
- ^ Láng Péter interjú - 1. rész (2016) Архіўная копія ад 27 September 2016 г.
- ^ Bánkúti Győző - interjú (2016) Архіўная копія ад 20 December 2016 г.
- ^ Beszélgetés egy igazi legendával -Interjú Kóbor Jánossal, az Omega énekesével lelleikulturpark.hu
- ^ Tornóczky Ferenc - interjú (2017) Архіўная копія ад 2 March 2017 г.
- ^ OMEGA : Trombitás Frédi És A Rettenetes Emberek - CD - HUNGAROTON - Forced Exposure
- ^ Omega's Staying Power : Rock Group Keeps Beat in Hungary (анг.)
- ^ Az Omega is szerepel a Scorpions koncertjén! (вуг.) 27 February 2009 г. Праверана 28 July 2020 г.
- ^ Omega: Trans and Dance (вуг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (вуг.)
- Omega на сайце «Discogs» (анг.)