Янотападобны сабака
(Перанакіравана з «Nyctereutes procyonoides»)
Янотападобны сабака, янот (па-лацінску: Nyctereutes procyonoides) — драпежны сысун з атраду драпежных, сямейства сабачых.
Янотападобны сабака | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Сабачыя |
Род | Nyctereutes |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nyctereutes procyonoides | |
Даўжыня цела ад 50 да 70 см, даўжыня хваста 13-20 см. Вага 5,5 — 9 кг. Поўсьць неаднастайная па колеры: шэрая — зь пераходам у рудую, або сівое футра зь цёмнай рыскай на сьпіне. На сківіцах адстаючыя бакенбарды.
Жыве галоўным чынам у лясах, ды меншых згуртаваньнях дрэваў, звычайна недалёка ад вады. Першапачаткова жыў на Далёкім Усходзе ад паўночнага Індакітаю па Карэю ды Японію. Ад 1927 да 1957 году 10 тыс. янотападобных сабакаў былі выпушчаная ў заходніх абласьцях СССР, а адсюль яны распаўсюдзіліся па сярэдняй й часткова заходняй Эўропе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯнотападобны сабака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |