Nokia 8800

мабільны тэлефон

Nokia 8800 — іміджавы мабільны тэлефон, які прыйшоў на зьмену Nokia 8910i. Вырабляецца па ODM-кантракце карпарацыяй BenQ. Корпус зроблены зь нержавеючай сталі, а ахоўнае шкло экрана з устойлівага да драпінаў матэрыялу. Існуюць таксама мадыфікацыі — Nokia 8800 Sirocco Gold і Nokia 8800 Sirocco Edition, а таксама Nokia 8800 Royal Edition.

Nokia 8800
Nokia 8800
Выява лягатыпу
Вытворца Nokia
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800, GSM 1900
Дата выпуску 2005
Папярэднік Nokia 8910
Тып корпусу рассоўны
Маса 134 г
Памеры 107×45×16,5 мм, 67 см³
Пярэдняя камэра 0,50 млн пікс.
Інтэрфэйсы Bluetooth

Nokia 8800 Royal Edition пераліваецца 1160 дыямэнтамі, разьмешчанымі на гранях тэлефона, у той час як пярэдняя і задняя паверхні пакрытыя плацінавымі пласьцінкамі. Плянуецца прадаць усяго 50 мадэляў. Аб кошце кампанія не паведамляе.

Тэхнічныя характарыстыкі

рэдагаваць
Тэхнічныя характарыстыкі Nokia 8800
Агульныя характарыстыкі
Дата выхаду на рынак 2005 г. (2-і квартал)
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800, GSM 1900
SAR 0,5 Вт/кг
Памеры й вага
Вага 134 г
Памер 107×45×16,5 мм (мін. таўшчыня дасягае 15 мм)
Аб’ём 67 см³
Канструкцыя
Тып корпусу рассоўны
QWERTY-клявіятура не
Канструкцыя джойсьцік
Антэна убудаваная
Зьменнныя панэлі не
Варыянты колеру корпусу сталёвы (серабрысты), чорны
Матэрыял корпусу мэтал (нержавеючая сталь)
Званкі
Тып мэлёдыяў 64-галосная паліфанія, MP3-мэлёдыі
Вібразванок ёсьць
Сувязь
Інтэрфэйсы Bluetooth, Стэрэа Bluetooth (A2DP)
Доступ у інтэрнэт WAP 2.0, GPRS сlass 8 (4down + 1up, 5max), EDGE, POP/SMTP-кліент
Сынхранізацыя з кампутарам ёсьць
Паведамленьні
Дадатковыя функцыі SMS увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®)
MMS ёсьць
Іншыя функцыі
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) ёсьць
Экран
Тып экрана TFT экран, 262 144 колераў
Памер экрана 208x208 пікс.
Мультымэдыйныя магчымасьці
Убудаваная фотакамэра 800×600 (SVGA), 0,5 млн. пікс., лічбавы zoom 8 X
Запіс відэаролікаў 176×144, 15 кадраў за сэкунду
Аўдыё FM-радыёпрымач, падтрымка гукаў у фармаце MP3
Дыктафон не
Гульні ёсьць
Java-прыкладаньні ёсьць (MIDP 2.0)
Аб’ём убудаванай памяці 64 Мб (NAND-тыпу)
Акумулятар
Тып акумулятара Li-Ion (BL-5X)
Ёмістасьць акумулятара 600 мАг
Час гутаркі 1 гадз 30 хвіл — 3 гадз
Час чаканьня 192 гадз
Запісная кніжка і арганайзэр
Запісная кніжка ў апараце няма дадзеных
Арганайзэр будзільнік, калькулятар, плянавальнік задачаў
Дадатковая інфармацыя
Камплектацыя тэлефон, акумулятар (2 шт.), зарадная прылада, гарнітура HS-15, настольная зарадная прылада DT-8, дыск з ПЗ, чахол CP-35, інструкцыя
Асаблівасьці сталёвы корпус, спэцыяльны трывалы матэрыял дысплея, устойлівы да ўдараў і драпін; эксклюзіўная аўдыё-начыньне кампазытара Руічы Сакамота

Nokia 8800 Sirocco Gold і Nokia 8800 Sirocco Edition

рэдагаваць

Nokia 8800 Sirocco Gold і Nokia 8800 Sirocco Edition адрозьніваюцца ад Nokia 8800 палепшанай фотакамэрай (разрозьненьне 2 Мп замест 0,5 Мп), аб’ёмам энэрганезалежнай памяці (128 Мб замест 64 Мб), а таксама больш трывалай батарэяй[1].

Nokia 8800 Arte

рэдагаваць

Існуе таксама прэміюм-варыянт тэлефонта — Nokia 8800 Arte.

Мадыфікацыі тэлефона:

  • Nokia 8800 Sapphire Arte — адрозьніваецца ад 8800 Arte толькі наяўнасьцю сапфіравай цэнтральнай клявішай
  • Nokia 8800 Carbon Arte — адрозьніваецца ад 8800 Arte і 8800 Sapphire Arte большым аб’ёмам энэрганезалежнай памяці, 4 Гб у адрозьненьне ад 1 Гб, і лепшай якасьцю відэа
  • Nokia 8800 Gold Arte — адрозьніваецца ад 8800 Carbon Arte наяўнасьцю рассоўнага мэханізма, дэталямі зь нержавеючай сталі і аздабленьнем з 18-каратнага золата і скуры, а таксама прысутнічае эксклюзіўнае гукавое афармленьне.

Адмысловае пакрыцьцё абараняе ад адбіткаў пальцаў, памяншае забруджваньне мэталу і шкла. Падтрымлівае функцыю Tap-for-time — уладальніку досыць пастукаць пальцам два разы па дысплеі для таго, каб на ім зьявіліся гадзіньнікі. Мэханізм выключэньня гуку Turn-to-mute — таксама фірмовая рыса ўсіх прыладаў сэрыі. Ён дазваляе адключыць гук уваходнага выкліку проста перавярнуўшы тэлефон дысплеем уніз.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць