Бабковыя
сямейства кветкавых расьлінаў
(Перанакіравана з «Menyanthaceae»)
Бабковыя[1] (Menyanthaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 6 родаў і каля 60 відаў[2].
Бабковыя | |
Бабок трылісьцёвы (Menyanthes trifoliata) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Астракветныя (Asterales) |
Сямейства | Бабковыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Menyanthaceae Dumort. | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, водныя ці амаль гэтак. Лісьце простае ці складанае, больш-менш круглявае або пальчатае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, даволі буйныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў 4 або 5. Плод — каробачка. Насеньне ад мала да многа, часам крылатае[3][4].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце ў трапічным і ўмераным клімаце[3][5][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Акадэмія навук Беларусі Чырвоная кнiга Рэспублiкi Беларусь. — М.: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 1993. — С. 400. — 559 с.
- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 06.06.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 06.06.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 06.06.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |