Марына Лямбрыні Дыяма́ндыс (па-ангельску: Marina Lambrini Diamandis, па-грэцку: Μαρίνα-Λαμπρινή Διαμάντη), больш вядомая пад псэўданімам Marina and the Diamonds — з анг. Марына і дыямэнты; нарадзілася 10 кастрычніка 1985 году) — брытанская (валійская) сьпявачка і кампазытар грэцкага паходжаньня.

Marina and the Diamonds
Marina Lambrini Diamandis
На выступе ў Эдынбургу ў 2015 годзе
Дата нараджэньня 10 кастрычніка 1985(1985-10-10)[1] (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Ўэйлз, Вялікабрытанія
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Навуковая сфэра музыка[d]
Псэўданімы Marina and the Diamonds
Жанры індзі
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Marina and the Diamonds
Супрацоўніцтва Charli XCX, Clean Bandit, Гэйдэн Крыстэнсэн
Лэйблы 679, Atlantic, Neon Gold
Узнагароды
Сайт marinaandthediamonds.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў Абэргавені, Уэльс, у сям’і грэка і валійкі. Мае старэйшую сястру Лафіну. Вучылася ў Haberdashers’ Monmouth School для дзяўчынак, дзе прагульвала ўрокі хору, аднак яе настаўніцы па музыцы ўдалося пераканаць дзяўчынку ў тым, што ў яе можа нешта атрымацца. Пасьля разводу бацькоў, ва ўзросьце шаснаццаці гадоў Марына пераехала з бацькам у Грэцыю, дзе паступіла ў школу Сьвятой Кацярыны пры амбасадзе Вялікабрытаніі. Праз два гады Марына вярнулася ва Ўэльс.