Плакуновыя
сямейства кветкавых расьлінаў
(Перанакіравана з «Lythraceae»)
Плакуновыя (Lythraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 27 родаў і 620 відаў[1].
Плакуновыя | |
Чальчак вербалісты (Lythrum salicaria) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Міртакветныя (Myrtales) |
Сямейства | Плакуновыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lythraceae J.St.-Hil. | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — травы, хмызьнякі або дрэвы. Прылісткі прысутнічаюць альбо адсутнічаюць. Лісьце супратыўнае, простае, цэлае. Кветкі ў суквецьці, двухполыя, радыяльна сымэтрычныя або няправільныя. Плод, звычайна — каробачка. Насеньне, звычайна, шматлікае[2][3].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але ў асноўным ва трапічных рэгіёнах[3][4][2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 21.03.2020 г. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 21.03.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 21.03.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |