Lituus (ранейшая назва: Contredanse, па-беларуску: Кантраданс) — беларускі ансамбль, які грае сярэднявечную музыку. Спачатку яны выконвалі творы заходнеэўрапейскіх кампазытараў эпохі барока, затым дадалі ў свой рэпэртуар таксама творы ВКЛ.

Ансамбль выконвае творы ананімных аўтараў 14—16 стагодзьдзяў, танцы 16—18 стагодзьдзяў аб’яднаныя ў сюіты і як асобныя нумары. Асабістую ўвагу музыканты аддаюць творам невядомых беларускіх аўтараў з «Полацкага сшытку», лютнявым табулатурам Войцеха Длугарая, творам Мацея Радзівіла, Мікалая Кракаўскага і іншых аўтараў, якія жылі і працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гурт удзельнічае ў канцэртах, фэстывалях, рыцарскіх фэстах. Выканаўцы прымалі ўдзел у супольных музычных праектах («Легенды ВКЛ» і «Легенды ВКЛ-2»).

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Lituus (2003)
  1. Польскі танец
  2. Tarantella
  3. Бранль
  4. Мадрыгал
  5. Куранта
  6. Бранль
  7. Куранта
  8. Польскі танец
  9. Сюіта
  10. Гальярда
  11. Баляда
  12. Alemanda
  13. Pavana
  14. Танец
  15. Танец Сымона
  16. Песьня
  17. П’еса

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць