Чайка шызая

(Перанакіравана з «Larus canus»)

Шызая чайка (Larus canus) — від птушак зь сямейства чайкавых (Laridae).

Чайка шызая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадСеўцападобныя
СямействаЧайкавыя
РодЧайкі
ВідЧайка шызая
Бінамінальная намэнклятура
Larus canus

Апісаньне

рэдагаваць

Дарослая шызая чайка зьнешне вельмі падобная да маеўкі і дасягае велічыні да 43 см з размахам крылаў каля 120 см. Яе вага складае ад 300 да 550 г. апярэньне шызай чайкі мае белы колер, а верхні бок крылаў — шэры. Канцы крылаў — чорна-белыя, дзюба і лапкі пафарбаваныя ў жоўта-зялёны колер. Маладняк набывае гэтую афарбоўку толькі ва ўзросьце трох гадоў. Самкі і самцы зьнешне не адрозьніваюцца. Працягласьць жыцьця шызай чайкі можа дасягаць 25 гадоў. Яе крык гучыць як «кі-э» або «кі-а».

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Шызая чайка жыве галоўным чынам на ўзьбярэжжы мораў і толькі зрэдку сустракаецца ва ўнутранаканынэнтальных вадаёмах. Сустракаецца ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Яе шчыльнасьць даволі высокая ў Паўночнай і Цэнтральнай Эўропе. Некаторыя шызыя чайкі на зімоўку мігруюць у Міжземнамор’е ці Паўночную Афрыку.