«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі нэафолк-праект Алеся Мікуса.

Kryvakryž
Гады 2008 — 2014
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
расейская
Жанр Нэафолк
Выдавец «Crivia Records»
Зьвязаныя праекты «EIZVA»
«ШЫХТ»
Удзельнікі Алесь Мікус, Ларыса Праабражэнская, Сяргей Мікалаенка, Вольга Ўласенка, Дзьмітры Касьцюшка
kryvakryz.kryuja.org

Мінуўшчына

рэдагаваць

Дэбютны выступ адбыўся 6 красавіка 2008 году на фэстывалі «Crivia Aeterna» у Менску. Першы альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 году пад назовам «Malitvy vainy» (Малітвы вайны).[1] Перад гэтым у 2008 годзе ў Летуве ўбачыў сьвет дыск зь лірычнымі кампазыцыямі «У каралеўскіх далонях», палову песень якога створаны Крывакрыжам. У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам альбом пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка».[2] Песьні з гэтага альбому напісаны на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага й Ўладзімера Дубоўкі. Фактычна праект скончыў сваё існаваньне пасьля выпуску «Рамантыкі», бо потым пад гэтай назвай выступаў не было ды навінаў пра «Крывакрыж» няма.

  • Алесь Мікус — клявішныя, сьпеў
  • Ларыса Праабражэнская — скрыпка
  • Сяргей Мікалаенка — віялянчэль
  • Вольга Ўласенка — акардэон
  • Дзьмітры Касьцюшка — труба

Творчасьць

рэдагаваць
  • У каралеўскіх далонях (2008)
  • Malitvy vainy (2009)
  • Рамантыка (2014)

Цікавосткі

рэдагаваць
  • Песьня «Белы легіён» з альбому «Malitvy vainy» запісаная як неафіцыйны гімн ужо спынілай сваё існаваньне арганізацыі «Белы легіён».
  1. ^ Kryvakryž "Малітвы вайны" / Experty.by
  2. ^ Алесь Мікус запісаў альбом "Рамантыка". Ёсць песні на вершы Дубоўкі / Westki.info

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць