I зьезд дэпутатаў Заходняга фронту

Пе́ршы зье́зд вае́нных і рабо́чых дэпута́таў а́рміяў і ты́лу Захо́дняга фро́нту (лацінка: Píéršy źjézd vajénnych i rabóčych deputátaŭ ármijaŭ i týłu Zachódniaha fróntu) адбыўся 7—17 красавіка (20—30 красавіка) 1917 году ў Менску ў будынку гарадзкога тэатру. Прысутнічала 850 дэлегатаў з рашаючым і 350 з дарадчым голасам ад вайсковых частак фронту й рабочых арганізацыяў Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губэрняў.

Парадак дня

рэдагаваць
  • вайна й мір;
  • аб Часовым урадзе;
  • аб ваенных, рабочых і сялянскіх арганізацыях;
  • прававое становішча салдат і іншае.

Зьезд прыняў рэзалюцыі за працяг вайны, падтрымку зьнешняй палітыкі Часовага ўраду. Зацьвердзіў праект статута выбарных салдацкіх арганізацыяў, абраў Франтавы камітэт Заходняга фронту. Садзейнічаў арганізацыі салдацкіх мас, далучэньню іх да палітычнай дзейнасьці.

Літаратура

рэдагаваць
  • Першы з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.