Google Drive
Google Drive, таксама Google Дыск — файлавы хостынг, створаны кампаніяй Google для захоўваньня файлаў у інтэрнэце, забеспячэньня агульнага да іх доступу і супольнага рэдагаваньня. У склад Google Дыску ўваходзяць вэб-інструмэнты Google Docs: дакумэнты, табліцы й прэзэнтацыі. Агульнадаступныя дакумэнты на Дыску індэксуюцца пошукавымі сыстэмамі. Google Дыск быў прадстаўлены 24 красавіка 2012 году, а да кастрычніка 2014 году налічваў 240 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.
Google Drive | |
Распрацоўка | |
---|---|
Апошняя вэрсія | [+/−] |
Напісаны на | C++ |
Тып | воблачнае сховішча зьвестак |
Ліцэнзія | Freeware |
Афіцыйная старонка | drive.google.com |
Прафэсійныя вэрсіі
рэдагавацьGoogle Drive for Work
рэдагавацьGoogle Drive for Work — гэта прэміюм-вэрсія Дыску ў складзе Google Apps for Work, прадстаўленая 25 чэрвеня 2014 году на канфэрэнцыі Google I/O. Яна ўключае ў сябе неабмежаваную прастору для захоўваньня, пашыраныя функцыі аўдыту і фармаваньня справаздач, а таксама службы прадастаўленьня зьвестак для электронных расьследаваньняў. Дадатковыя налады сэрвісу дазваляюць адміністратарам лепш кіраваць працай карыстальнікаў з Дыскам, напрыклад дазваляючы асобным супрацоўнікам усталёўваць кліент сынхранізацыі для ПК. На Дыск можна загружаць файлы памерам да 5 ТБ. Калі ў кампаніі менш за пяць карыстальнікаў, кожнаму зь іх прадастаўляецца па 1 ТБ. Паводле прэс-рэлізу ў афіцыйным блогу Google Enterprise, усе зьвесткі кліентаў шыфруюцца пры загрузцы на сэрверы Google, захоўваньні і запампоўцы. Карыстальнікам прадастаўляецца кругласутачная падтрымка і гарантуецца бесьперабойная праца сэрвісаў на працягу 99,9% часу.
Google Drive for Education
рэдагавацьСэрвіс Google Drive for Education быў запушчаны 30 верасня 2014 году. Ён даступны ўсім падпісчыкам Google Apps for Education бясплатна. Карыстальнікам прадастаўляецца неабмежаваная прастора для захоўваньня зьвестак і магчымасьць загружаць файлы памерам да 5 ТБ.
Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі
рэдагавацьGoogle Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі — гэта бясплатны пакет офісных вэб-дастасункаў, інтэграваны з Google Drive. З яго дапамогай можна ствараць і рэдагаваць дакумэнты анлайн і працаваць над імі разам з іншымі карыстальнікамі ў рэжыме рэальнага часу. Ад кастрычніка 2012 году гэтыя назвы афіцыйна выкарыстоўваюцца для тэкставага працэсара, рэдактара электронных табліц і прыкладанні для працы з прэзэнтацыямі. Усе тры сэрвісы даступныя ў выглядзе вэб-дастасункаў, дадаткаў Chrome з падтрымкай офлайн-рэжыму, а таксама мабільных дастасункаў для Android і iOS і падтрымліваюць фарматы Microsoft Office. Акрамя гэтых рэдактараў у пакет уваходзяць Google Формы, Google Малюнкі і бэта-вэрсія Google Зводных табліц. Формы і Зводныя табліцы даступныя толькі ў выглядзе вэб-дастасункаў, а Малюнкі — яшчэ і як дадатак Chrome. Google Дакумэнты цалкам інтэграваныя з Google Дыскам, на якім захоўваюцца ўсе ствараемыя ў рэдактарах файлы.
Да зьяўленьня Google Дыску ў красавіку 2012 году Google Дакумэнты таксама служылі онлайн-сховішчам. Цяпер усе файлы, створаныя ў Google Docs, якія захоўваюцца на Дыску, а URL docs.google.com перанакіроўваецца на Google Дыск. У сувязі з гэтым прастора для захоўваньня была павялічаная з 1 да 5 ГБ.
Ад чэрвеня 2012 году Chrome OS і прылады Chrome падтрымліваюць офлайн-рэжым. Спачатку гэтая функцыя была даступная толькі ў Дакумэнтах. У студзені 2013 году яна зьявілася ў Прэзентацыях, а ў сьнежні — у Табліцах. Google Docs афіцыйна падтрымліваюць аглядальнікі Firefox, Internet Explorer (вэрсія 9 і больш позьнія), Safari і Chrome, а таксама апэрацыйныя сыстэмы Microsoft Windows, Apple OS X, Linux і Chrome OS.
Прастора для захоўваньня
рэдагавацьУ Google Drive прадастаўляецца 15 ГБ для бясплатнага захоўваньня зьвестак. Калі вылучанага аб'ёму недастаткова, можна набыць дадаткова ад 100 ГБ да 30 ТБ. 13 траўня 2013 году Google абвясьціла аб аб’яднаньні лімітаў на дыскавую прастору Gmail, Google Drive і Google+ Photos. Замест 10 ГБ на Gmail і 5 ГБ на Google Drive і Google+ Photos цяпер карыстальнік атрымлівае 15 ГБ на ўсё адразу, у тым ліку і на Google Drive.
Падтрымліваюцца фарматы файлаў
рэдагавацьGoogle Drive дазваляе праглядаць файлы наступных фарматаў:
- Графічныя файлы (.JPEG, .PNG, .GIF, .TIFF, .BMP)
- Відэа файлы (.WebM, .MPEG4, .MOV, .AVI, .MPEGPS, .WMV, .FLV)
- Тэкставыя файлы (.ТХТ)
- Файлы разметкі/коду (.CSS, .HTML, .PHP, .C, .CPP, .H, .HPP, .JS, .JAVA)
- Microsoft Word (.DOC ды .DOCX)
- Microsoft Excel (.XLS ды .XLSX)
- Microsoft PowerPoint (.PPT ды .PPTX)
- Adobe Portable Document Format (.PDF)
- Apple Pages (.PAGES)
- Adobe Illustrator (.AI)
- Adobe Photoshop (.PSD)
- Autodesk AutoCad (.DXF)
- Scalable Vector Graphics (.SVG)
- PostScript (.EPS, .PS)
- Шрыфты (.TTF, .OTF)
- XPS (.XPS)
- Архівы (.ZIP ды .RAR)