Giant
Giant Manufacturing Co. Ltd. (па-беларуску: Джаянт — «Гігант») — тайваньскі вытворца равароў, адзін з найбуйнейшых у сьвеце[1][3][4][5][6]. Заснаваны ў 1972 року ў Тайчжуні. Мае вытворчыя пляцоўкі на Тайвані, у Кітаі ды Нідэрляндах.
Giant Manufacturing Co. Ltd. | |
Тып | публічная |
---|---|
Лістынг на біржы | TWSE: 9921 |
Дэвіз | Ride Life. Ride Giant. |
Заснаваная | 1972 |
Заснавальнікі | Кінг Лю |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Дачжыя, Тайчжунскі павет, Тайвань |
Ключавыя фігуры | Юн Чанг Лью |
Галіна | Вытворчасьць равароў |
Прадукцыя | равары |
Абарачэньне | 60,239 млрд тайв. дал. / 1,998 млрд $ (2018)[1][2] |
Апэрацыйны прыбытак | 3,903 млрд тайв. дал. / 129,45 млн $ (2018)[1] |
Чысты прыбытак | 2,864 млрд тайв. дал. / 94,97 млн $ (2018)[1] |
Мінуўшчына
рэдагаваць«Джаянт» заснаваны ў 1972 року ў раёне Дачжыя Тайчжунскага павету Тайваню (цяпер у складзе Тайчжуну). У 1977 была заключаная дамова з амэрыканскім вытворцам равароў Schwinn пра OEM-вытворчасьць пад ягонай гандлёвай маркай. З павелічэньнем аб’ёмаў продажаў равароў у ЗША і штрайку на чыкаскім заводзе «Швін» у 1980 року «Джаянт» стаўся ключавым пастаўцом, да сярэдзіны 1980-х выпускаючы больш за дзьве траціны равароў амэрыканскай маркі, што склала 75% ад усіх продажаў «Джаянту». У 1987 року «Швін» перайшоў на кантракт з кітайскім вытворцам у Шэньчжэні, тады «Джаянт» пачаў выпускаць равары пад уласнай маркай.
З 1984 року дзейнічала супольнае прадпрыемства «Джаянт Эўропа» супольна зь нідэрляндзкім вытворцам Koga-Miyata. У 1992 нідэрляндзкі ўласьнік цалкам прадаў сваю дзелю тайванскаму боку.
У 2008 року была створаная гандлёвая марка «Ліў/Джаянт» для продажу жаночых равароў; у 2014 брэнд перайменаваны ў «Ліў».
Паводле стану на 2018 равары «Джаянт» прадаваліся больш як у 50 краінах.
Тэхналёгіі й інавацыі
рэдагавацьУ 1995 року «Джаянт» распрацаваў першы дарожны ровар з нахільнай верхняй трубкай рамы, які стаў актыўна пераймацца іншымі вытворцамі. У 1998 року Міжнародны зьвяз раварыстаў дазволіў выкарыстаньне такога тыпу рамаў у прафэсійных камандах ганцоў.
У 2003 року «Джаянт» прадставіў раму з вугляроднага валакна. Мадыфікацыя 2006 року з высокаякаснага вугляроднага валакна і ўбудаванага падсядловага штыру выкарыстоўваецца такімі прафэсійнымі камандамі раварыстаў, як T-Mobile, Rabobank (2009—2013), Giant-Shimano (2014), Giant-Alpecin (2015—2016), Sunweb (2017—2018).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Giant Manufacturing Co., Ltd. (анг.). Nikkei Asian Review (30 ліпеня 2019). — Taiwan’s Giant Manufacturing is the world’s largest bicycle manufacturer.. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
- ^ Giant Manufacturing posts second highest revenue figure in company history (анг.). Bicycle Retailer (25 сакавіка 2019). Праверана 30 ліпеня 2019 г.
- ^ Mihir P. 15 Extremely Popular Bicycle Brands In The World (анг.) Sports. ALLRefer. — Giant Manufacturing Co. Ltd. is a Taiwanese bicycle manufacturer that is the world’s largest bicycle manufacturer.. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
- ^ Top 25 Bike Brands (анг.) Bike. The Active Times (14 верасьня 2016). Праверана 30 ліпеня 2019 г.
- ^ Migue A. (21 сьнежня 2018) Where do the main brands of bicycles manufacture? (анг.). brujulabike. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
- ^ Ratcliffe, Alison (27 студзеня 2016) ‘Secret’ Giant is world’s biggest bicycle manufacturer and still growing (анг.). CIPS. — It is already the world’s biggest bike exporter, accounting for as much as 10% of the market, according to JPMorgan.. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьGiant — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў