Джылі

аўтамабільны холдынг Кітаю
(Перанакіравана з «Geely»)

«Джылі»[1][2] — аўтамабільны холдынг Кітаю, заснаваны ў 1986 годзе ў правінцыі Чжэцзян.

«Джылі»
“吉利”
Тып холдынг
Дэвіз Make good cars that are the safest, most environmental friendly and most efficient. Let Geely cars go around the world
Заснаваная 6 лістапада 1986 (38 гадоў таму)
Заснавальнікі Лі Шуфу
Уласьнікі Лі Шуфу
Краіна Кітай
Разьмяшчэньне правінцыя Чжэцзян
Адрас Ханчжоў
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя самаход
Абарачэньне 92,1 млрд юаняў (2020 год)
Лік супрацоўнікаў 80 000 (2023 год)
Даччыныя кампаніі Smart[d], Zeekr[d], Lotus Cars[d], Volvo Cars, Polestar[d], Geely Ming Industrial[d], Shanghai Maple[d], London EV Company[d], Benelli[d], Volocopter і Qianjiang Motorcycle[d]

Штаб-кватэра месьціцца ў Ханчжоў. Знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці кітайскага прадпрымальніка-мільярдэра Лі Шуфу. Увайшоў у аўтамабільную прамысловасьць у 1997 годзе са сваім даччыным прадпрыемствам «Джылі Аўта», які стаў сёмым паводле велічыні вытворцам аўтамабіляў у Кітаі з 1,328 мільёна продажаў у Кітаі ў 2021 годзе. Ва ўсім сьвеце холдынг прадаў больш за 2,2 мільёны аўтамабіляў у 2021 годзе і больш за 17 926 электрамабіляў, якія падключаюцца да сеткі, у студзені 2022 году.

Вырабляе і прадае аўтамабілі пад сваім уласным брэндам — напрыклад, «Джылі Аўта», Geometry, Maple і Zeekr — і пад замежнымі даччынымі кампаніямі — такімі як Volvo Cars, Polestar, Lynk & Co, Proton і Lotus, а таксама камэрцыйнымі толькі аўтамабілі пад брэндамі London EV Company, Ouling Auto і Farizon Auto. Таксама вырабляе электрамабілі пад некаторымі з раней пералічаных брэндаў і матацыклы пад сваёй даччынай кампаніяй Zhejiang Geely Ming Industrial (брэнды Jiming і Geely), Qianjiang Motorcycle (брэнды QJMotor і Keeway) і Benelli. У верасmні 2022 годe набылі 7,6% акцый Aston Martin Lagonda Global Holdings plc, брытанскага брэнда ультра-люкс класа Aston Martin.

Беларусь

рэдагаваць

У 2022 годзе сярод 17 234 прададзеных у Беларусі новых самаходаў на «Джылі» прыпала 25 % (4355), што зрабіла аўтамабілі, якія вырабляў мясцовы завод «Белджы», найбольш прадаванымі у Беларусі[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць