Femen
«Femen» («Фэмэн», часам пішацца «FEMEN») - украінскі, малдаўскі і міжнародны грамадзкі рух (незарэгістраваная грамадзкая арганізацыя), міжнародная фэмінісцкая група ўкраінскага паходжаньня. Рух створаны ў 2008 годзе ў Кіеве актывісткамі Ганнай Гуцол, Аксанай Шачко і Аляксандрай Шаўчэнкай. Лідэрка руху - Ганна Гуцол[1].
Femen, Фэмэн | |
Фемен | |
Дэвіз | Прыйшла, распранулася, перамагла (Прийшла, роздяглася, перемогла) |
---|---|
Дата ўтварэньня | 2008 |
Мэта | Правы жанчынаў, правы чалавека |
Штаб-кватэра | Парыж |
Месцазнаходжаньне | Парыж, Бэрлін |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Украіна, Нямеччына, Туніс |
Афіцыйныя мовы | Украінская, француская |
Ганна Гуцол | |
Сайт | femen.org |
Дзейнасьць
рэдагавацьРух стаў вядомы дзякуючы сваім эпатажным акцыям пратэсту, падчас якіх актывісткі агаляля грудзі для прыцягненьня ўвагі. Дзеяньні «Femen» часам клясыфікуюцца як «радыкальны эксгібіцыянізм»[2]. Часта актывісткі носяць кветкавы вянок - традыцыйны галаўны ўбор украінскіх дзяўчатаў. Пратэсты Фэмэн звычайна праводзяць тры-чатыры дзяўчыны ў топлесе (заўсёды ва ўкраінскіх вянках і джынсах). Дзеяньні Фэмэн прэтэндуюць на палітычны характар. Актывісткі Фэмэн зьяўляюцца пасьлядоўніцамі радыкальнага фэмінізму, які яны называюць «сэкстрэмізм». Рух Фэмэн стаіць на атэісцкіх і часта антырэлігійных пазыцыях[3]. Рух Femen часам асацыюецца з трэцяй фэмінісцкай хваляй[4], часам разглядаецца як элемэнт таго, што можа быць «чацьвёртай фэмінісцкай хваляй», альбо можа быць упісаны ў постфэмінісцкую лінію[5].
У цэнтры барацьбы Femen месьцяцца правы жанчынаў, але група змагаецца і за іншыя справы, больш ці менш зьвязаныя з фэмінізмам: прасоўваньне дэмакратыі і правоў чалавека (у прыватнасьці, змаганьне за свабоду прэсы і супраць карупцыі, галечы, хатняга гвалту і супраць такіх формаў дыскрымінацыі, як сэксізм, расізм ці гамафобія). Фэмэн таксама выступае супраць сэксуальнай індустрыі (прастытуцыя, сэксуальны турызм, міжнародныя шлюбныя агенцтвы, парнаграфія) і супраць ўплыву рэлігіі на грамадства[6].
Акцыі 2010 году
рэдагаваць● «Україна — не Аліна» - супраць візыту ва Украіну расейскага прэм'ер-міністра Уладзімера Пуціна[7].
● «Немає води в крані — миюсь на Майдані»[8].
● «Розіп'ята Україна» - супраць палітычнага гвалту і ігнараваньня дэмакратычных прынцыпаў падчас выбараў[9].
Акцыі 2011 году
рэдагаваць● «Живе Білорусь!» — акцыя ў Менску ў падтрымку беларускіх палітзьняволеных[10].
● «Боже, царя гони!» — акцыя ў Маскве каля храму Хрыста Збаўцы. На целах актывісткі намалявалі перавернутыя крыжы[11].
● «Грьобані БАНщики» — супраць увядзеньня цэнзуры ў сеціве[12].
● «Біжи, Льоня, я прикрию!» — супраць імітацыі сьледзтва па справе Гангадзе і рэакцыя на выклік у пракуратуры былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы[13].
● «Україна не бордель» — супраць прыезду ва Ўкраіну сэкс-турыста навазэляндца Грэга[14].
● «Хвала переможцям дракона» — у падтрымку японцаў, якія пацярпелі ад цунамі.
Ключавыя асобы
рэдагаваць● Ганна Гуцол — кіраўніца руху.
● Аляксандра Шаўчэнка — «аблічча Femen», удзельніца бальшыні акцыяў[15].
● Іна Шаўчэнка — удзельніца шматлікіх акцыяў.
● Аксана Шачко - удзельніца шматлікіх акцыяў, мастачка. У 2018 годзе пакончыла жыцьцё самагубствам[16].
Крытыка
рэдагавацьFemen падвяргаецца вялікай крытыцы, як з-за іх мэтадаў актывізму, так і з-за іх правакацыйных пасланьняў, а таксама часам з-за спрэчных крыніцаў фінансаваньня.
Фэмінісцкія колы таксама ня маюць адной думкі ў пытаньні выкарыстаньня аголенага цела падчас пратэстаў. Голае цела шакуе, узрушвае меркаваньні і прыцягвае ўвагу СМІ, але гэта можа выклікаць вельмі бурныя нэгатыўныя рэакцыі[17].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Марія Маєрчик, Ольга Плахотнік. Радикальні «Фемен» і новий жіночий активізм // Критика 11-12, 2010. С. 7-9.
- ^ Мария Дмитриева. Радикальный эксгибиционизм. Матэрыял падрыхтаваны ў межах праграмы «Гендэрная дэмакратыя» Фонда ім. Генрыха Бёля, https://web.archive.org/web/20110813025954/http://www.gender.univer.kharkov.ua/gurnal/20-21/26.pdf.
- ^ Выступ Іны Шаўчэнкі ў радыёпраграме Et Dieu dans tout ça? 1.06.2013, la radio belge La Première, rtbf.be
- ^ «Ukraine: le féminisme seins nus tisse sa toile dans le monde», lepoint.fr, 6 mars 2013.
- ^ Caroline Gaujard-Larson, «La croisade des Femen», lesinrocks.com, 10 septembre 2012.
- ^ Caroline Gaujard-Larson, La où commence la religion s'arrête le féminisme, Les Inrockuptibles, 13 septembre 2012, https://www.lesinrocks.com/actu/femen-la-ou-commence-la-religion-sarrete-le-feminisme-15798-13-09-2012/
- ^ Акція «Україна-не Аліна» проти візиту Володимира Путіна в Україну, Українське фото, 27.10.2010.
- ^ Акція FEMEN «Немає води в крані — миюсь на Майдані», Ukranews, 15.07.2010.
- ^ Голі феміністки провели скандальну акцію «Розіп'ята Україна», Високий Вал, 07.02.2010.
- ^ Актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе, Радыё Свабода, 20 сьнежань 2011, https://www.svaboda.org/a/24427553.html
- ^ Полуобнаженные активистки FEMEN провели в Москве акцию Боже, царя гони!, Корреспондент.net, 9.11.2011, https://korrespondent.net/ukraine/events/1292706-poluobnazhennye-aktivistki-femen-proveli-v-moskve-akciyu-bozhe-carya-goni
- ^ FEMEN проти цензури в Інтернеті, Українське фото, 01.04.2011.
- ^ FEMEN провели акцію: «Біжи, Льоня, я прикрию!», Всім, 28.03.2011.
- ^ FEMEN налякали новозеландського винороба їхати до України, Gazeta.ua, 18.03.2011.
- ^ Блог Аляксандры Шаўчэнкі на Українській правді, https://blogs.pravda.com.ua/authors/femen/
- ^ Засновниця Femen наклала на себе руки у Парижі, Obozrevatel, 24.07.2018, https://news.obozrevatel.com/ukr/society/zasnovnitsya-femen-naklala-na-sebe-ruki-v-parizhi.htm
- ^ Amana Fontanella-Khan, «Femen: la liberté toute nue», Slate.fr, 27 mars 2013.