Кажанок паўночны

(Перанакіравана з «Eptesicus nilssonii»)

Кажанок паўночны (Eptesicus nilssonii) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).

Кажанок паўночны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадРукакрылыя
СямействаВечарнікавыя
РодКажанок (Eptesicus)
ВідКажанок паўночны
Бінамінальная намэнклятура
Eptesicus nilssonii
(Keyserling et Blasius, 1839)
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 49–64 мм[1], размах крылаў 24–28 см, вага 8–16 г у залежнасьці ад сэзону. У яго кароткія і круглявыя вушы. Верх цёмна-карычневы або чорны з невялікай колькасьцю залацістага колеру на кончыку валасоў у вобласьці галавы і сьпіны. Яго нос, вушы, хвост і крылы чорныя або чорна-карычневыя. Ніз жаўтлява-карычневы.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропе (ад Францыі і Нарвэгіі да Урала) і Азіі (Казахстан, Манголія, Сібір, Японія) ад узроўню мора да 2300 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Хуткалётны начны від, які сустракаецца ў розных месцах пражываньня ад горнай тайгі да пустэльні. Ён здабывае ежу на адкрытых тэрыторыях розных месцапражываньняў, у тым ліку ўскрайку лясоў (або над лесам), невялікіх сельгасугодзьдзяў, паркаў і садоў, над азёрамі і рэкамі і каля вулічных ліхтароў. Начлег ў дамах, дуплах дрэў і расколінах. Зімовыя лежні знаходзяцца пераважна ў дамах, скляпах, натуральных і штучных падземных месцах пражываньня. Узімку сустракаецца паасобку або невялікімі групамі па 2–4 асобіны. Яго рацыён складаецца з дробных вусякоў, такіх як двукрылыя.

  1. ^ а б Курскоў А. Паўночны кажанок Чырвоная кніга Беларусі Праверана 30 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць