Dr. Theiss — нямецкая група кампаніяў, якая вырабляе лекі, лекавую касмэтыку і сродкі гігіены. Штаб-кватэра — у Гомбургу, Заарлянд.

Dr. Theiss
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d]
Заснаваная 1978
Краіна
Разьмяшчэньне

Апроч уласна брэнду Dr. Theiss, улучае Lacalut, Natursana, Долгит, Medipharma cosmetics. Налічвае каля дзьвюх тысячаў работнікаў, у тым ліку каля 510 у Гомбургу і каля 500 у Расеі.

Фінансаваньне рэжыму Лукашэнкі

рэдагаваць

Паводле аналізу рэклямных ролікаў на прапагандысцкіх тэлеканалах рэжыму Лукашэнкі, праведзенага 15—21 лістапада 2021 году кампаніяй НКА Libereco і Прафэсійным зьвязам беларусаў у Вялікай Брытаніі, Dr. Theiss займаў дзявятае месца колькасьцю разьмешчанай платнай рэклямы, чым фактычна працягваў фінансаваць тэлеканалы Лукашэнкі за кошт рэклямных сродкаў, нягледзячы на шматлікія задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[1].

У адказе на запыт Deutsche Welle кампанія афіцыйна паведаміла, што Dr. Theiss «далёкая ад палітыкі», і што яна захоўвае абавязаньні аб рэкляме ў Беларусі на 2021 год, а права перагледзець сваю далейшую стратэгію пакідае за сабой[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць