Demofest — штогадовы музычны фэст, што праходзіць у крэпасьці Касьцёл у горадзе Баня-Лука, Рэспубліка Сэрбская. Праводзіцца рэгулярна кожны ліпень пачынаюч з 2008 году з удзелам маладых незалежных гуртоў з краінаў былой Югаславіі. У наш час зьяўляецца найбуйнейшым фэстывалем незалежнай музыкі на тэрыторыі Паўднёва-Ўсходняй Эўропы і найбуйнейшым бясплатным фэстывалем рэгіёну.

Demofest
Дата(ы) тры дні ў ліпені
Гады з 2008 года па н. ч.
Месца(ы) правядзеньня Крэпасць Касцёл, Баня-Лука, Босьнія і Герцагавіна
Жанр(ы) рок, поп, панк, метал, хіп-хоп, рэгі
jelendemofest.org

За пэрыяд 2008—2015 гадоў праз фэст прайшло больш 3000 незалежных гуртоў, 61 калектыў выступіў па-за конкурснай праграмай. Уваход на ўсе імпрэзы фэстываля свабодны, у апошнія гады штогод яго наведваюць каля 40 тыс. чалавек[1].

  1. ^ Jelen Demofest u 10 brojeva | DemoFest Праверана 2015-07-12 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Demofestсховішча мультымэдыйных матэрыялаў