Clann Zú
Clann Zú — аўстралійскі і ірляндзкі музычны гурт, заснаваны ў Мэльбурне ў 1999 годзе.
Clann Zú | |
Гады | 1999—2005 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Аўстралія |
Мова | ангельская, ірляндзкая |
Жанр | інды-рок, фольк-рок |
Выдавец | G7 Welcoming Committee |
Зьвязаныя праекты | My Disco The Black Hundred |
Удзельнікі | Бэнжамін Эндрус Расэл Фоўкус Дэклан дэ Бара Лаям Эндрус Лэх Вудэн |
clannzu.com |
Біяграфія
рэдагавацьУдзельнікі гурта натхняліся электрычнымі сумесямі такіх стыляў, як панк, рок, фольк, электронік і клясыка. Іх апрацоўка кельцкага фольку, электроннай музыкі і року стварыла ўнікальны эпічны гук з моцнай атмасфэрай. Песьні гурта выкананыя на ангельскай і ірляндзкай мовах.
Да свайго распаду, гурт працаваў зь незалежным лэйблам G7 Welcoming Committee Records, заснаваным Крысам Ханам і Жорданам Самалескім з удзельнікаў гуртоў Propagandhi і Regal у 1997 годзе.
Анімаванае відэа на песьню «Five Thousand More», зробленае вакалістам дэ Барам, было прэзэнтаванае на шматлікіх фэстывалях і інтэрнэт-сайтах, у тым ліку на сорак сёмым Cork International Film Festival. У хуткім часе гурт выпусьціў відэа для песьні «Crashing to the Floor» у 2003 годзе.
Другі альбом гурта, Black Coats & Bandages, быў выдадзены ў чэрвені 2004 году. У ім каманда адыйшла ад традыцыйных ірляндзкіх і фолькавых матываў, якія былі характэрны іх першаму альбому Rua. Нягледзячы на гэта, яны працягнулі і нават разьвілі выкарыстаньне ірляндзкай мовы, запісаўшы дзьве песьні цалкам на ірляндзкай.
Clann Zú, анансуючы сканчэньне дзейнасьці гурта, напісаў на сваім сайце ў траўні 2005: «Clann Zú з жалем паведамляе, што ён больш не працягвае свае туры ці запісы. Такое жыцьцё гурта. Бэнжамін і Лаям будуць працягваць тур і запісы з My Disco на лэйбле Crashing Jets, а Дэклан дэ Бара будзе працягваць свой сольны праект».
З таго часу Дэклан дэ Бара выпусьціў два сольныя альбомы: Song of a Thousand Birds у 2005 і A Fire to Scare the Sun у 2008. Расэл Фоўкус нядаўна далучыўся да гурта The Black Hundred з былымі удзельнікамі Oneironaut, Season і The Grand Silent System. The Black Hundred плянуюць выпусьціць свой першы альбом у студзені 2009 году.
Дыскаграфія
рэдагаваць- Clann Zú EP (2000, самвыдат)
- Rua LP (2003, G7 Welcoming Committee Records)
- Black Coats & Bandages LP (2004, G7 Welcoming Committee Records)
Удзельнікі
рэдагаваць- Бэнжамін Эндрус — гітара
- Расэл Фоўкус — электрычная віяланчэль, клявішы
- Дэклан дэ Бара — сьпеў, бойран
- Лаям Эндрус — бас-гітара
- Лэх Вудэн — апрацоўка гуку
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- G7 Welcoming Committee Records
- The One Bedroom Apartment - фансайт(недаступная спасылка)
- Сайт Дэклана дэ Бары
- Інтэрвію з Дэкланам дэ Барам летам 2004
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |