Cedevita
Cedevita — харвацкая кампанія, якая вырабляе шырокі асартымэнт гарбаты, хуткарастваральных напояў і дыетычных прадуктаў. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Заграбе, Харватыя. Асноўным уладальнікам кампаніі раней была харвацкая фармацэўтычнай кампанія «Pliva». З 2001 году зьяўляецца часткай транснацыянальнай кампаніі «Атлянтычная група».
Cedevita | |
Тып | прыватная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1929 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Заграб, Харватыя |
Галіна | напоі |
Прадукцыя | drink mix[d] |
Лік супрацоўнікаў | 251-500 |
Матчына кампанія | «Атлянтычная група» |
Кампанія пачала вытворчасьць у канцы 1920-х гадоў у Заграбе, дзе і да гэтага часу месьціцца асноўны завод. Першы завод кампаніі быў пабудаваны тут у 1929 годзе, як філія швайцарскай кампаніі «Wander AG» па вытворчасьці дыетычных прадуктаў. У 1947 годзе быў пабудаваны новы завод у горадзе Трагір. Гэты аб’ект спэцыялізаваўся на апрацоўцы расьлінаў і вытворчасьці гарбаты.
Першы вітамінавы напой быў створаны кампаніяй у 1969 годзе, але вытворчасьць пачалася толькі праз год. Першы напой меў толькі апельсінавы водар. У 1985 годзе кампанія запусьціла новы напой з цытрынавым водарам, і ў 1990 годзе, быў выраблены напой з водарам грэйпфруту. Зь цягам часу кампанія дадала ў сваю лінейку новыя водары. У 1985 годзе быў створаны першы вітамінавы напой бяз цукру. Лінейка прадуктаў пад назвай «Cedevita Junior», прызначаная для дзяцей з больш высокім адсоткам вітамінаў і мінэралаў.