Быкавыя

(Перанакіравана з «Bovidae»)

Быкавыя[1] (Bovidae) — буйное сямейства жуйных парнакапытных. Да яго адносяцца буйвалы, бізоны, антылопы, газелі, быкі, авечкі і горныя казлы.

Быкавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадПарнакапытныя
ПадатрадЖвачныя
СямействаБыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Bovidae

Адрозьненьні

рэдагаваць

Сямейству пустарогіх належаць 140 відаў, ад 1000-кіляграмовага бізона да 5-кіляграмовага дзіка. Важным адрозьненьнем зьяўляюцца рогі: іх амаль заўсёды двое (выключэньнем зьяўляецца род чатырохрогіх антылёпаў), а даўжыня можа складаць ад 2 см да 1,5 мэтра. У некаторых відаў рогі маюцца толькі ў самцоў, аднак у большасьці яны сустракаюцца ў абодвух палоў. Гэта касьцяныя структуры, цьвёрда зьвязаныя з чэрапам. У адрозьненьне ад аленевых і віларогіх, у пустарогіх рогі ніколі не разгалінаваныя.

Асноўная частка пустарогіх жыве ў адкрытых мясцовасьцях. Афрыканскія саваны зьяўляюцца для многіх відаў ідэальнай жыцьцёвай прасторай. Існуюць таксама віды, якія жывуць у гарыстай мясцовасьці або ў лясах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.