Адзінаборства
Адзінабо́рства — бой сам-насам[1] або баявое мастацтва, прадмэтам якога ёсьць такі бой. Вылучаюць гульнёвыя й баявыя адзінаборствы. Яны таксама падзяляюцца паводле паходжаньня на эўрапейскія, амэрыканскія, афрыканскія й арыентальныя. У баявым мастацтве за мэту ставіцца ўдасканаленьне адпаведнага мастацтва ўдзельніка бою. У цяперашні час адзінаборства практыкуюцца ў многіх краінах сьвету ў асноўным у выглядзе спартовых практыкаваньняў, якія ставяць сваёй мэтай фізычнае й асабістае ўдасканаленьне[2]. Адзінаборства падпадзяляюцца на напрамкі, віды, стылі й школы. Існуюць як даволі старыя баявыя мастацтва, гэтак і новыя.
Акрамя таго, розныя стылі адзінаборстваў можна падзяліць на зьнешнія і нутраныя, адрозьненьні якіх складаюцца ў суадносінах трэніроўкі цела й працы зь сьвядомасьцю. Прыкладам нутранай школы зьяўляецца Тайцзіцюань, зьнешняй — жорсткі Цігун «Жалезная кашуля». Таксама мэтады трэніровак падзяляюцца на нутраныя (напрыклад, мэдытацыя) і вонкавыя (маківара)[3].
У якасьці агульнага найменьня для ўсіх баявых мастацтваў і адзінаборстваў некаторымі сучаснымі аўтарамі выкарыстоўваецца тэрмін «кэмпо». Сукупнасьць японскіх баявых мастацтваў звычайна мае назоў буда. Некаторыя з баявых мастацтваў склаліся з сумесі іншых; напрыклад, каратэ, айкідо й тэквандо — сумесь іхных мясцовых баявых мастацтваў Акінавы[4], Кэндзюцу й Дзюдзюцу ў Японіі[5], а таксама тэк’ен і субак ў Карэі[6].
Шматлікія баявыя мастацтвы, асабліва ўсходнія, таксама вучаць і мэдычным навукам. Гэта асабліва тычыцца традыцыйных кітайскіх баявых мастацтваў, якія вучаць упраўляць косткі, практыкаваць цігун, іглаўколваньне, акупрэсуру, і ўключаюць іншыя аспэкты традыцыйнай кітайскай мэдыцыны[7]. Адзінаборства таксама могуць быць зьвязаныя з рэлігіяй і духоўнасьцю. Некаторыя зь іх былі заснаваныя і распаўсюджваліся манахамі (найбольш вядомыя манахі Шаоліню).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65 000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармленне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн. : БелЭн, 2002. — 784 с ISBN 985-11-0234-2. — С 36.
- ^ Баявыя мастацтва. Энцыкляпэдыя «Кругосвет»
- ^ Неизвестное тайцзи. Часть 2. Дух Спорта
- ^ Nishiyama Hidetaka Karate: The Art of Empty-Hand Fighting. — Tuttle Publishing. — P. 16.
- ^ Tanaka Fumon Samurai Fighting Arts: The Spirit and the Practice. — Kodansha International. — P. 30.
- ^ Shaw Scott Hapkido: The Korean Art of Self-Defense. — Tuttle Publishing. — P. 15.
- ^ Perspective: Internal Kung Fu. Chiflow