Biely Odpor
славацкі гурт
«Biely Odpor» (па-беларуску: Белы адпор) — славацкі гурт, які грае ў жанры рок супраць камунізму. Галава гурту — Ондрэй Дзюрыца, зь 2019 году сьпікер НПНС.
Biely Odpor | |
Гады | 1993 — 2003 |
---|---|
Месца ўтварэньня | Браціслава, Славаччына |
Мова | славацкая |
Жанр | панк-рок Oi! рок супраць камунізму |
Выдавец | «Victory Records» «Vagos Records Engerau» |
Удзельнікі | Ондрэй Дзюрыца й іншыя |
Нэанацызм
рэдагавацьОндрэй Дзюрыца заяўляў у адказ на артыкул у «Nový čas»:
Пазоўнік адмаўляў, што гурт меў заўзятараў, асабліва з шэрагу нэанацыстаў. Сувязь гурту ў артыкуле зь меркаваным расізмам ня мае ніякіх фактычных падставаў. У артыкуле няма прыкладу групавой альбо сольнай працы заяўніка. У тэкстах песень абвінавачаных нябачныя ідэі перавагі белае расы, вызначэньня ворага, які нясе адказнасьць за сацыяльныя праблемы, міжнародныя змовы й да таго падобнае.Арыгінальны тэкст (славацк.)Žalobca poprel, že by skupina mala fanúšikov najmä z radov neonacistov. Spájanie kapely s údajným rasizmom je bez akéhokoľvek skutkového základu v článku. V článku nie je uvedený žiadny príklad z tvorby skupiny alebo sólovej tvorby žalobcu. Z textov piesní nie sú zrejmé žalovaným uvádzané myšlienky nadradenosti bielej rasy, označovanie nepriateľa, ktorému sa prisudzuje zodpovednosť za spoločenské nešváry, medzinárodné konšpirácie a podobne.
Аднак у песьні «Hriechom proti rase» (па-беларуску: Грэхам супраць расы) ёсьць наступныя радкі:
Мы пакараем кожнага здрадніка расы, гэты дотык будзе пагібельным. Хто супрацьстаіць нам, пакаштуе пах сьмерці! Усталюем шыбеніцу, хутка прыйдзе наш час, дзень расплаты набліжаецца, я ўжо чую ворагаў плач. Аб’явім нястомную барацьбу зь імі, яны павінныя пакутаваць з кожным уздыхам! Грэх супраць крыві й расы заслугоўвае самага жорсткага пакараньня — найцяжэйшага пакараньняАрыгінальны тэкст (славацк.)Ako chápať slová ako: „Potrestáme každého zradcu rasy, tento dotyk bude osudný. Kto sa nám postaví, okúsi pach smrti! Stavajme šibenice, onedlho príde náš čas, deň odplaty sa blíži, už počujem nepriateľov plač. Vyhlásme im neúprosný boj, každým nádychom musia trpieť! Hriech proti krvi a rase si zaslúži ten najukrutnejší trest – najťažší trest.
У песьні «Prvý muž národa» (па-беларуску: Першы мужчына нацыі) праслаўляецца Ёзэф Ціса, прэзыдэнт Славаччыны Першае Славацкае Рэспублікі, якая фактычна была марыянеткавай дзяржавай Нямеччыны.
Тэкст песьні «Hudba tvojho svedomia» (па-беларуску: Музыка твайго сумленьня) відавочна расісцкі. У прыпеўцы гаворыцца:
Музыка падобная да крышталю, танец пранікае ў цела. Гэтая кроў чыстая, злучыла нас усіх, белая сіла ... Выбух басоў аднойчы ўсё скончыць, ня будзе гіп-гопу, рэгі, рэпу, джазу й соўлу, гул малпаў назаўжды згубіцца, будучыня — белы рок-н-рол.Арыгінальны тэкст (славацк.)Hudba je ako kryštáľ, tanec vniká do tela. Táto krv je čistá, všetkých nás spojila, white power… Výbuch basov raz všetko ukončí, nebude hip-hop, reggae, rap, džez ani soul, hukot opíc sa navždy stratí, budúcnosť je biely rock and roll.
Альбомы
рэдагаваць- На вокладцы альбому «Vitazstvo alebo smrť» ёсьць падзякі нэанацысцкім гуртам «VLAJKA», «ZÁŠŤ 88», «KONKWISTA 88», «ADL 122», «CORONA FERREA», «KRÁTKY PROCES» і «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню, незалежна ад наступстваў і ахвяр...» Напрыканы ж: «Верны сабе, шчыльна наперад».
- На адваротным баку вокладкі альбому «Slobody sen» — прывітаньне, напрыклад, іншага нэанацысцкага гурту «Krátky proces», і падзякі некалькім неанацысцкім гуртам. З чэскай нацысцкай сцэны гэта «Vlajka». Ёсьць таксама надпіс «White Power».
- На вокладцы альбому «The Best of» — знаходзіцца падзяка «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню,» а таксама прывітаньне неанацысцкаму гурту «Ancestors».
Творчасьць
рэдагавацьЗборнікі
рэдагаваць«Skins' songs vol. 3» (1996)
Альбомы
рэдагаваць- «Live» (1994)
- «Hlas krvi» (1996, 2000)
- «Vitazstvo alebo smrť» (1996)
- «Slobody sen» (1999)
- «The Best of» (2003)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Biely Odpor | Дыскаграфія | Discogs
- JÁN BENČÍK. Neonacista skandujúci „Sieg heil!“ hovorcom parlamentnej strany? (славацкая мова) // Denník N. — 4.12.2019.