Beatles for Sale
Beatles For Sale — чацьверты альбом брытанскага гурту The Beatles, выпушчаны ў 1964 годзе. Паводле кантракту, гурт павінен быў запісаць альбом за кароткі час. Сэансы запісу праходзілі 11—14 жніўня і 29 верасьня — 26 кастрычніка 1964 году ў прамежках паміж бясконцымі выступамі на сцэне. У сувязі з гэтым аўтарства паловы песень належыць іншым музыкам. З гэтага альбома быў выпушчаны самотнік «Eight Days a Week». Ад гэтага дыску Джон Ленан пачаў ствараць больш аўтабіяграфічныя сьпевы. Трэк «I’m a Loser» прадэманстраваў уплыў Боба Дылана.
Beatles For Sale | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 4 сьнежня 1964 | |
Запісаны | жнівень—кастрычнік 1964 | |
Жанр | рок-н-рол, біг-біт | |
Працягласьць | 34:13 | |
Выдавец | Parlophone | |
Прадусар | Джордж Марцін | |
Храналёгія The Beatles | ||
A Hard Day’s Night (1964) |
Beatles For Sale (1964) |
Help! (1965) |
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагавацьПершы бок
рэдагаваць- «No Reply» (Ленан) 2:15
- «I’m a Loser»(Ленан) 2:31
- «Baby’s in Black» (Ленан/МакКартні) 2:02
- «Rock and Roll Music» (Чак Бэры) 2:30
- «I’ll Follow the Sun» (МакКартні) 1:46
- «Mr. Moonlight» (Рой Лі Джонсан) 2:33
- «Kansas City/Hey, Hey, Hey, Hey» (Джэры Лэйбер і Майк Столер/Рычард Пэніман) 2:33
Другі бок
рэдагаваць- «Eight Days a Week» (Ленан/МакКартні) 2:43
- «Words of Love» (Бадзі Холі) 2:12
- «Honey Don’t» (Карл Пэркінс) 2:55
- «Every Little Thing» (Ленан/МакКартні) 2:01
- «I Don’t Want to Spoil the Party» (Ленан) 2:33
- «What You’re Doing» (МакКартні) 2:30
- «Everybody’s Trying to Be My Baby» (Карл Пэркінс) 2:23