Baltic Pipe ці Балтыйскі газаправодгазаправод, які будуецца паміж нарвэскім сэктарам Паўночнага мора і Польшчай. Гэта стратэгічны інфраструктурны праект, які будуецца з мэтай стварэньня новага калідора газазабесьпячэньня. Пасьля завяршэньня ў кастрычніку 2022 году ён будзе транспартаваць прыродны газ з Паўночнага мора ў Польшчу праз Данію. Праект распрацоўваюць дацкі апэратар газа- і электратранспартнай сыстэмы Energinet і польскі апэратар газатранспартнай сыстэмы Gaz-System[1][2]. Праект прызнаны праектам агульных інтарэсаў Эўрапейскага Зьвязу[1][3]. Чакаецца, што 1 студзеня 2023 году ўвесь праект запрацуе на поўную гадавую магутнасьць у 10 млрд м³[4]. Пачатак праекту быў закладзены ў 2001 годзе, але праз эканамічную не мэтазгоднасьць працягу не атрымаў. Цікавасьць да праекту была ўзноўленая ў лютым 2010 годзе праз жаданьне скараціць Польшчай выкарыстаньне вуглю і зьменшыць залежнасьць ад паставак газа з Расеі.

Мапа з пазначаным на ёй газапровадам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць