Berkeley Software Distribution
(Перанакіравана з «BSD»)
Berkeley Software Distribution (скарочана BSD, літаральна азначае «Дыстрыбуцыя праграмнага забесьпячэньня Бэрклі») — гэта вытворная ад UNIX апэрацыйная сыстэма, якая распаўсюджвалася Каліфарнійскім унівэрсытэтам Бэрклі, пачынаючы з 1970-х.
Гістарычна BSD лічыцца адгалінаваньнем UNIX («BSD UNIX»), таму што яны супольна выкарыстоўвалі пачатковую кодавую базу й дызайн з арыгінальным UNIX кампаній AT&T, і абагульнялі намаганьні па распрацоўцы ў часы станаўленьня UNIX.
У цяперашні час тэрмін «BSD» часта ўжываецца як агульная назва праектаў-пасьлядоўнікаў, такіх як, напрыклад, FreeBSD, NetBSD ці OpenBSD, якія разам складаюць асобную галіну Unix-падобных сыстэм.