Avangar
Avangar — казаская мультыґеймінґавая кібэрспартовая арґанізацыя. Мае склады па дысцыплінах Counter-Strike: Global Offensive ды PlayerUnknown’s Battlegrounds[1].
Avangar | |
AVG | |
Краіна | Казахстан |
---|---|
Заснаваны | 2017 год |
Мэнэджар | Кім Ён Ґун |
Спонсары | |
Падразьдзелы |
|
Вэб-сайт | http://avangar.kz/ |
У 2019 годзе каманда па CS:GO займае 2 месца на StarLadder & i-League Berlin Major 2019 ды 1 месца на BLAST Pro Series Moscow 2019[2]
Стварэньне арґанізацыі
рэдагавацьАрганізацыя была заснаваная 17 ліпеня 2017 року. Ґенэральны мэнэджар Avangar Кім Ён Ґун у інтэрвію GameInside.ua сказаў
Мы самі па сабе заўсёды захапляліся гульнямі, сачылі за навінамі і ў нас была свая сетка кампутарных клюбаў, дзе гулялі добрыя гульцы. На гэтым ґрунце мы стварылі ліґу, дзе знайшлі, у прыватнасьці, гульцоў дадзенага складу і прыйшла ідэя, што гэтую індустрыю можна прафінансаваць, сабраць прафэсіяналаў, потым сабраць хлопцаў, навучыць іх і дайсьці да сваёй мэты. Спонсарамі ё мы самі, гэта наш праект. | ||
Таксама Кім Ён Ґун распавёў, што першапачаткова ў гульцоў былі праблемы з дысцыплінаю і маральлю, а ў арґанізацыі было мала досьведу з заменаю гульцоў. Мэтаю арґанізацыі ё лідэрства на тэрыторыі СНД, тым ня менш, праект разьлічаны як міжнародны і плянуецца ўцягваньне камандаў і з Эўропы, і з Амэрыкі[3].
18 сакавіка 2019 року гулец Айдын KrizzeN Турлыбекаў быў пераведзены з асноўнага складу ў запас праз праблемы з здароўем. Яго замяніў Санжар SANJI Куліеў[4].
25 чэрвеня 2019 року да складу далучыўся Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў. Ён замяніў Бэктыяра fitch Бахытава, якога перавялі ў запас 24 чэрвеня. Раней Даўрэн гуляў у камандзе FaZe Clan. Разам зь ёю ён выйграў ELEAGUE CS:GO Invitational 2019 ды BLAST Pro Series Miami 2019[5].
Аляксей Qikert Голубеў распавёў, што яго запрашалі ў склад Natus Vincere па CS:GO, але ён адмовіўся. Ён выказаў адданасьць камандзе і ґенэральнаму дырэктару. Калі Qikert гуляў у CS:GO без калектыву, ён ужо зьбіраўся выдаляць гульню, але яму напісаў ґенэральны дырэктар Avangar і запрасіў у каманду[6].
Ён паклікаў мяне да сябе ў калектыў, і пасьля року трэнаваньняў і буткэмпаў мы пачалі паказваць вынік. Калі ён спытаў мяне, ці пайду я ў NAVI ці яшчэ кудысь, я адказаў: «Не, я пакіну цябе толькі пасьля таго, як зраблю ўтройчы больш, чым ты зрабіў для мяне». | ||
У 2019 годзе каманда дамаглася вялікіх посьпехаў: заняла 2 месца на StarLadder & i-League Berlin Major 2019, саступіўшы чэмпіёну сьвету Astralis у фінале[7], перамаглі на BLAST Pro Series Moscow 2019[8]. Такім чынам яны зарабілі 275 000 даляраў за 2,5 тыдні. Пасьля гэтага каманда паднялася на 4 радок сярод лепшых камандаў усяго сьвету[9].
Актуальны склад
рэдагавацьМянушка | Поўнае імя | |
---|---|---|
Jame | Джамі Алі | |
AdreN | Даўрэн Кыстаўбаеў | |
Qikert | Аляксей Голубеў | |
buster | Цімур Тулепаў | |
SANJI | Санжар Куліеў |
PUBG
рэдагавацьПершы склад Avangar па PUBG быў сфармаваны ў кастрычніку 2017 року. Каманда перамагала на такіх турнірах як IEM XII Katowice PUBG Invitational ды OGN Super League Europe на мапе Erangel. Адбіралася на PUBG Global Invitational 2018, дзе заняла 5 і 16 мейсцы ў турнірах ад першае і трэцяе асобы адпаведна.
12 жніўня 2019 року падразьдзел быў зачынены, а гульцы выстаўленыя на трансфэр[10].
Склад
рэдагавацьМянушка | Поўнае імя | |
---|---|---|
azverin | Міхаіл Навуменка | |
Maxiz0r | Максім Татарынцаў | |
0nuqtive | Аляксей Труфанаў | |
buster | Тарас Бязьязычны |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ AVANGAR - Киберспортивная организация. avangar.kz. Праверана 2019-09-17 г.
- ^ AVANGAR победила на BLAST Pro Series Moscow 2019. www.cybersport.ru.
- ^ CEO AVANGAR: «Наша цель сегодня — стать одним из лидеров на территории СНГ». www.cybersport.ru.
- ^ www.cybersport.ru KrizzeN покинул основной состав AVANGAR из‑за проблем со здоровьем
- ^ AdreN присоединился к новой команде. www.cybersport.ru. Праверана 2019-09-17 г.
- ^ Qikert: «Я рад, что не перешёл в NAVI, когда меня приглашали туда». www.cybersport.ru. Праверана 2019-09-17 г.
- ^ Киберспортивный турнир StarLadder Berlin Major 2019 по CS:GO - расписание, турнирная таблица, состав команд. www.cybersport.ru. Праверана 2019-09-18 г.
- ^ Киберспортивный турнир BLAST Pro Series Moscow 2019 по CS:GO - расписание, турнирная таблица, состав команд. www.cybersport.ru. Праверана 2019-09-18 г.
- ^ HLTV.org - The home of competitive Counter-Strike. HLTV.org. Праверана 2019-09-18 г.
- ^ AVANGAR закрыла подразделение по PUBG. www.cybersport.ru.