Даўрэн Кыстаўбаеў (па-казаску: Дәурен Қыстаубаев; 4 лютага 1990, Алматы, КССР) — казахстанскі кібэрспартовец, прафэсійны гулец у Counter-Strike. Чэмпіён PGL Major Kraków у складзе Gambit Esports[1].

Кібэрспартовец
Даўрэн Кыстаўбаеў
па-казаску: Дәурен Қыстаубаев

Дата нараджэньня 4 лютага 1990 (34 гады)
Месца нараджэньня Алматы, Казахстан
Грамадзянства Сьцяг Казахстану Казахстан
Мянушкі AdreN
Каманда Сьцяг Казахстану AVANGAR (з 25.6.2019)
Роля райфлер
Кар’ера 2009 — дагэтуль
Гульні Counter-Strike
Counter-Strike: Global Offensive
Каманды

Сьцяг Расеі UNiTED (21.11.2009 — 12.7.2010)
Сьцяг Казахстану NEXT.kz (23.11.2011 — 17.7.2012)
Сьцяг Казахстану k23 (? — 21.11.2009, ? — 2012)
Сьцяг Расеі Virtus.pro (9.10.2012 — 2.6.2013)
Сьцяг Казахстану Astana Dragons (19.7.2013 — 30.12.2013)
Сьцяг Расеі dAT Team (16.10.2014 — 14.1.2015)
Сьцяг Украіны HellRaisers (9.3.2014 — 9.9.2014, 14.1.2015 — 6.10.2015)
Сьцяг Садружнасьці незалежных дзяржаваў HS.GG (28.10.2015 — 8.1.2016)
Сьцяг Казахстану Gambit Esports (8.1.2016 — 1.12.2018)

Сьцяг краіны або тэрыторыі FaZe Clan (6.1.2019 — 13.5.2019) (Stand-in)

Кар’ера

рэдагаваць

Срэбны прызэр сьвету паводле WCG 2005.

Даўрэн, які гуляў у такіх камандах, як k23, NEXT.kz, UNiTED, пераходзіць на новую кібэрспартовую дысцыпліну Counter-Strike: Global Offensive, дзе гуляў у Virtus.pro.

6 чэрвеня 2013 року праз асабістыя праблемы Даўрэна замянілі на GuardiaN[2].

Вырашыўшы свае праблемы, AdreN перайшоў у маладую каманду «Astana Dragons». Пасьля некалькіх месяцаў каманда распусьцілася пасьля таго, як не апраўдала чаканьняў[3], але 9 сакавіка 2014 каманда вяртаецца пад банэрам HellRaisers.

У верасьні Даўрэн пакідае HellRaisers празь нестабільныя вынікі. Адразу ж ён далучыўся да каманды dAT.Team, замяніўшы ў ёй капітана Pr1zraK’a, але 15 студзеня ён пакідае каманду і зноў вяртаецца ў HellRaisers разам з flamie, замяніўшы s1mple і markeloff, якія пакінулі каманду[4].

Праз тое, што каманда ня здолела трапіць на DreamHack Open Cluj-Napoca 2015, Даўрэн зьмяняе каманду на Gambit Esports. Пасьля несуцяшальных вынікаў у пэрыяд жніўня 2017 року па кастрычнік 2018 року, з 17 кастрычніка 2018 року выстаўлены на трансфэр.

З 7 студзеня 2019 року AdreN становіцца гульцом FaZe Clan[5]. Кантракт разьлічаны да сканчэньня Intel Extreme Masters Season XIII — Katowice Major 2019, то бок да 3 сакавіка. Трэнэрам каманды стаў Янка Паўнавіч, які раней працаваў з MIBR, замяніўшы сыйшоўшага Робэрта Дальстрома.

Першым турнірам для AdreN у складзе FaZe Clan стаў iBUYPOWER Masters IV. Чэмпіянат прайшоў у ЗША з 19 па 20 студзеня.

13 траўня было абвешчана пра замену ў складзе Faze Clan, AdreN быў заменены на польскага гульца Neo[6].

25 чэрвеня 2019 року AdreN пераходзіць у каманду AVANGAR ў якасьці замены гульца fitch[7].

  1. ^ Winners and losers of PGL Major Krakow (анг.)  Праверана 2017-11-14 г.
  2. ^ Virtus.pro sign GuardiaN (анг.)  Праверана 2017-11-14 г.
  3. ^ Astana Dragons lose CS:GO team (анг.)  Праверана 2017-11-14 г.
  4. ^ Lucky_Thirteen (2016-02-24) Gambit Gaming CS:GO. cyber-time.ru. Праверана 2017-11-14 г.
  5. ^ FaZe confirm AdreN signing; unveil YNk as coach. HLTV.org. Праверана 2019-06-25 г.
  6. ^ NEO заменил AdreN в составе FaZe Clan // www.cybersport.ru Праверана 2019-05-28 г.
  7. ^ AVANGAR add AdreN. HLTV.org. Праверана 2019-06-25 г.