«Arma 2» — кампутарная гульня ад Bohemia Interactive Studio PC, якая зьяўляецца працягам гульні Armed Assault. Гульня была афіцыйна аб’яўлена 22 жніўня 2007 на выставе Games Convention у Ляйпцыгу. Аўтары клясыфікуюць гульню як сымулятар рэальных баявых дзеяньняў. У ЗША продажы гульні пачаліся з 8 ліпеня 2009 году. Гульня «Arma 2» выкарыстоўвае сыстэму абароны «FADE».

Дзеяньне Arma 2 разгортваецца ў 2009 годзе, на тэрыторыі выдуманай постсавецкай краіны Чарнарусі (па-ангельску: Chernarus). Грамадзянская вайна доўжыцца вось ужо два гады ў дзяржаве Чарнарусі пасьля доўгага пэрыяду палітычнай дэстабілізацыі. Гэтаму ўсяму паспрыялі сутычкі паміж празаходняй кааліцыяй і камуністычна-нацыяналістычным рухам «Чарнарускі Рух Чырвонае Зоркі» (ЧРЧЗ, анґел. скар. ChDKZ, «Чадакі»). Пасьля таго, як ChDKZ была пераможаная дэмакратычным крылом на выбарах 2008 году, напружанасьць у краіне ўзрасла падчас гэтак званае «Верасьнеўскай Крызы».

Пры падтрымцы этнічнага расейскага насельніцтва ў паўночнай правінцыі Чарнарусі, паўстанцы сілай паспрабавалі зноў аб’яднаць поўнач Чарнарусі з Расеяй, але былі спыненыя антыпаўстанцкай апэрацыяй «Паўночны Вецер».

Летам 2009 сілы паўстанцаў, што асталіся адступілі да гор на поўначы. Восеньню 2009 «Чадакі» пад кіраўніцтвам вядомага вайсковакіраўніка па мянушцы «Акула» раптам разгарнулі буйны наступ на ўрадавыя сілы. Літаральна празь некалькі тыдняў паўстанцы захапілі практычна ўсю паўночную правінцыю і абвясьцілі незалежнасьць.

Пасьля перамоваў з Расеяй аб далучэньні, калі Масква ім адмовіла, яны ўсталявалі свой урад і ўвялі вайсковае становішча, пры гэтым працягваючы наступаць на заходнюю частку краіны. Урадавыя сілы панесьлі вялікія страты і сытуацыя стала крытычнай. Аляксандар Баранаў, прэм’ер-міністар Чарнарусі, папрасіў дапамогі ў сілах АДАП, каб аднавіць мір і парадак на тэрыторыі краіны.

Альянс паведамляе сілы хуткага рэаґаваньня і прымаецца рашэньне адправіць марскіх пяхотнікаў, каб прадухіліць далейшыя грамадзянскія страты ў канфлікце паміж «Чадакамі» і рэшткамі Чарнарускімі Сіламі Абароны. Марскія экспэдыцыйныя войскі бяруць на сябе кантроль над сытуацыяй.

Гулец выступае ў ролі чальца выведкі каманды спэцпрыза марской пяхоты ЗША пад назвай «Лязо» (англ. Razor).

Чарнарусь

рэдагаваць
 
Сьцяг Чарнарусі

Дзеяньне кампутарнай гульні Arma 2 разгортваецца ў 2009 годзе, на тэрыторыі выдуманай пост-савецкай краіны Чарнарусі (па-ангельску: Chernarus). У гульні прадстаўленая не ўся Чарнарусь, а яе паўночна-ўсходняя правінцыя — Паўдневае Загор'е (якоя мяжуе з Паўночным Загор'ем, якое ўваходзіць у склад Расеі). Насельніцтва — 3 млн этнічных Чарнарусаў і 800 тыс. Расейцаў. Чарнарускую мову імітуе чэская. Паўдневы і ўсходні берагі Чарнарусі абмывае Зяленае мора. Сталіца — места Навіград. Жыхары Чарнарусі маюць відавочна чэскія імёны і прозьвішчы. Bohemia Interactive распрацавала тэхналёґію, якая дазваляе ператвараць рэальныя дадзеныя аб вышынях і ляндшафтах ў віртуальнае ўяўленьне. Такім чынам, у гульні:

  • 225 км² рэальнай мясцовасьці. Гульня мае дзьве мапы — Загор'е і востраў Уцёс з дэсантным караблём ВМФ ЗША «Кхесань», што разьмясьціўся непадалек.
  • 1 мільен аб’ектаў
  • 350 < дарогаў
  • 50 гарадоў і мястэчкаў, парты і фабрыкі
  • Жывое асяродзьдзе (грамадзянскія і дзікая жывёліна)
  • Дзьве буйныя і некалькі малых дамбаў, а таксама невялікія азеры і сажалкі.
  • Вялікі вайсковы аэрадром — «Аэрадром Выбару» з бэтонным пакрыцьцем, два малых ґрунтавых аэрадрома, буйны вайсковы аэрадром на Скале
  • Руіны замка XII стагодзьдзя — «Чортаў замак» («Замак д’ябла») і іншыя гістарычныя славутасьці

Месцазнаходжаньне Чарнарусі з моманту выхаду гульні стала прадметам ажыўленых спрэчак. Збольшага гэта выклікана імкненьнем знайсьці прататып гэтай краіны і даць аналёґію падзеям гульні. Ґеаґрафічна няма раёну, які б цалкам адпавядаў апісаньням у гульні. Прасочваецца матыў вайсковых канфліктаў (югаслаўскія войны) пры распадзе Югаславіі і Чэхаславаччыны. Так напрыклад: Сталіца Чарнарусі названая імем Навіград, якое носіць рэальнае места Харватыі. Харвацкае Загор’е таксама зьяўляецца рэальнаю мясцовасьцю, суседнічая з Загор’ем ў суседняй Альбаніі і на паўночна-захадзе Грэцыі. Гульнявая Чарнарусь падобная назваю на Чарнагорыю, разьмешчаную на гэтай тэрыторыі, і што атрымала незалежнасьць у 2006 годзе — незадоўга да выхаду гульні. Характэрная для Балкан гарыстая мясцовасьць. Як і ў гульні, дадзеныя краіны абмываюцца морам з поўдня. У рэальных канфліктах прымалі ўдзел вайскоўцы АДАП, Расеі і іслямскія баевікі. Магчымая аналёгія і з Паўночнай і Паўдневай Асэтыяй. Так напрыклад Паўночнае Загор’е ў гульні ўваходзіць у склад РФ, а Паўдневае — у склад Чарнарусі. Ёсьць аналёґіі з Украінай. Напрыклад — сьцяг чарнарускіх войскаў (нашыўка на вопратцы) вонкава нагадвае сьцяг Украіны, аднак замест блакітна-жоўтага выкарыстоўваецца жоўта-зялёны сьцяг. Камуфляж Чарнарускай арміі нагадвае камуфляж украінскае. Некаторыя людзі называюць гэта прароцтвам, так як падзеі разьвіваюцца пад тымі жа падставамі і сцэнарамі, што крыху павысіла яе рэйтынґ нават пасьля выхаду Arma 3.

У гульні прысутнічаюць 3 асноўныя фракцыі, што падзяляюцца на меншыя па памеру фармаваньні

Корпус марское пяхоты

рэдагаваць

Корпус марское пяхоты ЗША (па-ангельску: United States Marine Corps) — адзінае фармаваньне Ўзброеных сілаў ЗША на тэрыторыі Чарнарусі. Прадстаўленыя 27-м экспэдыцыйным корпусам марское пяхоты (27-й ЭКМП), у задачы якога ўваходзіць усталёўка балянсу ў грамадзянскай вайне на карысьць чарнарускай урадзе. Марпехі вельмі выдатна навучаныя дзейнічаць падчас асымэтрычнай вайны, у чым ім дапамагае навейшая тэхніка й найлепшая зброя.

Марпехі выкарыстоўваюць вопратку колеру камуфляжу MARPAT і ўзброенныя асабістаю зброяю, што стаіць на ўзбраеньні Арміі ЗША: штурмавымі вінтоўкамі М16А4, карабінамі М4, кулямётамі M249 SAW (Squad Automatic Weapon) і M240 і іншаю зброяю асаблівага прызначэньня.

Наземныя сілы складаюць такія зразкі тэхнікі, як бронетранспартэры LAV-25, AAV і танкі М1А2 «Абрамс».

Аснову паветраных сілаў складаюць транспартныя канвэртапляны MV-22 Osprey, транспартныя гелікоптэры MH-60S Seaknight і UH-1Y Venom; баявыя гелікоптэры AH-1Z Viper і зьнішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі F-35 VTOL выконваюць ролі як паветранае падтрымкі, гэтак і зьнішчальнікаў.

У распараджэньні 27-а ЭКМП месьцяцца выведпадрозьдзелы, што былі далучаныя ў якасьці дадатковае падтрымкі падчас апэрацыі Harvest Red. Ваяры ў выведцы навучаныя дзейнічаць глыбока ў тылу ворага, наладжваць сувязі з грамадзянскім насельніцтвам і праводзіць спэцапэрацыі. Падчас бою марпехі спадзяюцца на шматлікую зброю новага пакаленьня: бесьпілётныя лятальныя апараты, рэактыўную артылерыю і шмат іншае.

Чарнарускія Сілы Абароны

рэдагаваць
 
Сьцяг Чарнарускіх Сілаў Абароны

Чарнарускія Сілы Абароны (па-чарнаруску: Černaruské Ozbrojené Sily, па-расейску: Вооружённые Силы Чернарусы) выконваюць ролю Ўзброеных сілаў Чарнарусі. Асноўная мэта існаваньня ЧСА - змаганьне супраць экстрэмістаў і сэпаратыстаў, што пачалі актыўную дзейнасьць яшчэ ў сярэдзіне 1990-х рокаў.

Рыштунак жаўнераў ЧСА ўяўляе сумесь сучасных кевларавых шаломаў і вопраткі, камуфляж якое ґрунтуецца на камуфляжы ПДВ ЗРСР. Жаўнеры ўзброеныя вінтоўкамі АК-74, кулямётамі ККМ і іншаю асабістаю зброяю вытворчасьці краінаў мінулае Варшаўскае дамовы.

ЧСА выкарыстоўвае вялікую колькасьць тэхнікі часоў "Халоднае вайны": асноўныя баявыя танкі Т-72, бронетранспартэры БВДМ-2 і БМП-2, аўтамабілі УАЗ і грузавікі «Урал». Высокая мабільнасьць ваяроў ЧСА ў гарах забясьпечваецца транспартнымі гелікоптэрамі Мі-17. Паветраную падтрымку ажыццяўляюць самалёты Су-25 і баявыя гелікоптэры Мі-24.

Не паглядаючы на тое, што ў ЧСА няма сілаў адмысловых апэрацыяў, чарнарускія жаўнеры заўсёжы служаць у месцах, дзе яны нарадзіліся, што дае ім выдатныя веданьні мясцовасьці й асабліва важна пры ахове насельніцтва ад экстрэмістаў.

Апошнія трэнаваньні с арміямі АПАД і замежная дапамога дазваляе войскам ЧСА узаемадзейнічаць з КМП ЗША і эфэктыўна змагацца з паўстанцамі.

«Чырвоныя»

рэдагаваць

Расейскія Ўзброеныя сілы

рэдагаваць

Узброеныя сілы Расейскае Фэдэрацыі (па-расейску: Вооружённые Силы Российской Федерации) прадстаўленыя расейскім кантынґентам Чарнарускіх Міратворчых Сілаў. У ягоны склад уваходзіць элітны ґвардзейскі матастралковы батальён.

Расейскія жаўнеры носяць вопратку з камуфляжам "Флёра" і сучасныя разгрузачныя камізэлькі з старым ахоўным рыштукам. Яны ўзброеныя аўтаматамі АК-107, трывалымі кулямётамі ККМ, ґранатамётамі РСҐ-18 і РСҐ-7 з сучаснымі ґранатамі.

Кантынґент расейскіх атрадаў мае ў сваім распараджэньні асноўныя баявыя танкі Т-90 і сучасныя бронетранспартэры: колавыя «Ваднікі» і БТР-90 і гусенічныя БМП-3.

Расейская тактыка разьлічвае на моц баявых гелікоптэраў Мі-24 «Кракадзіл», Ка-52 «Аліґатар» і ўзброеныя транспартныя гелікоптэры Мі-8М. Штурмавікі Су-25 таксама даступныя для падтрымкі.

Таксама батальён ужывае мінамёты, ракетную артылерыю, бесьпілётнікі ў якасьці падтрымкі пяхоты.

Сілы адмысловага прызначэньня складаюцца з загартаваных у баях вэтэранаў, што носяць вопратку тыпу «Горка» і ўжываюць адмысловую бязгучную зброю, снайпэрскія вінтоўкі і выбухоўкі. Яны навучаныя ажыцьцяўляць контртэрарыстычныя апэрацыі, валодаюць чарнарускім і таемна дзейнічалі на тэрыторыі краіны на працягу доўгага часу.

Чарнарускі Рух Чырвонае Зоркі

рэдагаваць

Чарнарускі Рух Чырвонае Зоркі (па-чарнаруску: Černaruské Hnutí Rudé Hvězdy) зьяўляецца ґрупоўкаю, што супрацьстаіць ураду Чарнарусі й выступае за далучэньне да Расейскай Фэдэрацыі.

Не паглядаючы на тое, што ЧРЧЗ пачыналася як падпольнага руху, зараз гэта звычайная сіла, з вайсковаю структураю і зброяю, што была захопленая ў падрозьдзелаў ЧСА або набытая ў кантрабандыстаў. захопленых. Гэта дало магчымасьць ЧРЧЗ дастаткова моцу каб пачаць пераварот супраць ураду.

Паўстанцы носяць розныя старыя вайсковыя вопраткі расейскага паходжаньня, звычайна ў мескай каляровай гаме. Яны ўзброеныя рознаю асабістаю зброяю, ад старых АКМ да захопленых АК-74. Супрацьтанкавыя ґранатамёты розных тыпаў звычайна набываюцца ў гандляроў зброяю ў вялікіх колькасьцях.

Паўстанцам не хапае інфраструктуры сучаснага войску, таму транспартных сродкаў, што яны выкарыстоўваюць, даволі мала і жаўнеры ня могуць спадзявацца на падтрымку артылерыі альбо іншые тэхнікі.

Паўстанцы ўжываюць у асноўным старую тэхніку вытворчасьці ўсходніх краінаў, што была захопленая ў урадавых войскаў. Звычайна тэхніка самастойна перамалёўваецца.

ЧРЧЗ таксама мае ў распараджэньні розныя тыпы захопленых самалётаў і гелікоптэраў, аднак яны ўжываюцца толькі на некаторых частках Чарнарусі, удалечыні ад дзяржаўных паветраных базаў.

Армія паўстанцаў арґанізаваная на рэґіянальныя самастойныя ґрупы, што кіруюцца й завуцца ў гонар іх камандзіраў, што знаходзяцца ў падпарадкаваньні «Акулы», вярхоўнага лідэра ЧРЧЗ.

Ґеймплэй

рэдагаваць

Гульня зьмяшчае рэалістычнае ўзбраеньне, мадэлі машын, мясцовасьць, балістыку зброі, аддачу, перанабойваньне, пашкоджаньні, рухі пэрсанажаў і машын, а таксама іх хуткасьць. Напрыклад, птушкі і казуркі рэаґуюць на асяродзьдзе, а мясцовасьць і статычныя аб’екты, такія як дрэвы і будынкі, — руйнуюцца. У верталетаў рэалістычнае кіраваньне, якое трэба асвойваць. У кіраваньні паветранай тэхнікай перададзеныя найпростыя фізычныя прынцыпы руху, прычым яны ўнікальныя для кожнай мадэлі. Кампанія праходзіць у рэальным часе, але гэта ня мае на ўвазе пастаянныя баявыя дзеяньні. Ваенныя тактыкі таксама будуць адлюстроўваць рэальны сьвет, дзе цярпеньне, атака з флангаў і трывалае сховішча будуць проста неабходныя. Па некаторых прычынах, скачкі гульцу недаступныя і замененыя на пералазаньне празь перашкоды. Узровень складанасьці ўплывае на колькасьць захаваньняў, таксама ў некаторых місіях есьць аўтазахаваньня. Складанасьць наладжваецца і зьмяшчае чатыры ўзроўню: Кадэт, Салдат, Вэтэран і Экспэрт, якія адрозьніваюцца баявымі якасьцямі (але ня колькасьцю і складам) сіл ворагаў і саюзьнікаў. На ўзроўні «Кадэт» захоўвацца можна неабмежаваную колькасьць разоў (але выкарыстоўваючы адзін і той жа слот), на «Салдат» — 5, Вэтэран -3, Экспэрт -1. Можна таксама зьмяняць налады складанасьці, напрыклад на ўзроўні «Кадэт» паставіць усе паказчыкі на «Экспэрт» і атрымаць магчымасьць гуляць фактычна на «экспэрце», маючы неабмежаваныя захаваньня. У двух апошніх місіях кампаніі гульцу прадастаўляецца рэжым стратэгіі. Ен уключае клясычныя элемэнты гульняў жанру RTS — за захоп апорных пунктаў праціўніка гулец атрымлівае грошы, на якія можа будаваць базу і набываць юнітаў — акрамя свайго, рэжым дазваляе кіраваць яшчэ 11 аддзяленьнямі, камандуючы цэлай ротай дакладна так жа, як і асобнымі байцамі свайго аддзяленьня. Колькасьць кожнага аддзяленьня — 12 асобаў, а калі яно, напрыклад, танкавае — гэта 12 танкістаў і, адпаведна, 4 танка.

Тэхналёгія

рэдагаваць

Дадзеная гульня выкарыстоўвае гульнявы рухавічок Real Virtuality 3 вэрсіі, які значна палепшаны па параўнаньні з папярэдняй вэрсіяй, якая выкарыстоўваецца ў Arma.

Вось некаторыя з ключавых новаўвядзеньняў:

  • Падтрымка некалькіх ядраў
  • DirectX 9 (шэйдары 3-га пакаленьня)
  • Рэльефная тэкстураваньне
  • Паралякснае адлюстраваньне тэкстур
  • Паўсфэрычнае асьвятленьне
  • Убудаваная дынамічная сыстэма зносінаў

«ArmA 2 ужо карыстаецца посьпехам дзякуючы гульнявому рухавіку, які бесперапынна дапрацоўваўся ў працягу 10 гадоў і служыў асновай для трэніровачных праграм ва узброеных сілах па ўсім сьвеце.» — Maruk, BIS CEO

Arma 2 будзе цалкам падтрымліваць DirectX9, падтрымка DirectX10 не плянуецца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Афіцыйны сайт гульні