Amasty Ltd. з'яўляецца міжнароднай кампаніяй, якая забяспечвае паслугі поўнага цыкла распрацоўкі і пашырэнняў для Magento. Кампанія мае чатыры офісы ў Вялікабрытаніі, Славакіі, Беларусі і Украіне.

Генеральны дырэктар — Сяргей Дзерзап.[1]

Гісторыя рэдагаваць

Amasty заснаваны ў 2009 годзе Андрэем Вашкевічам, Аляксандрам Стэльмахам у Мінску, Беларусь.[2]

У 2016 годзе кампанія адкрыла офісы ў Славакіі і Вялікабрытаніі. Цяпер штаб-кватэра знаходзіцца ў Браціславе, Славакія.

У 2017 годзе Amasty стала афіцыйным партнёрам Magento. Кампанія распрацавала больш за 230 пашырэнняў Magento 2 і Magento 1.[3][4][5]

У 2018 годзе мінскі офіс распрацоўкі Amasty атрымаў сертыфікат ISO 9001:2015. У тым жа годзе Амасты стаў рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій Беларусі.

У 2021 годзе Amasty стала афіцыйным партнёрам Adobe Solution. Таксама кампанія пачала аказваць паслугі поўнага цыкла вэб-распрацоўкі.[6]

Сярод кліентаў кампаніі eBay, Canon, Blizzard, Munchkin, Nestle. У цэлым у кампаніі ёсць кліенты прыкладна з 80 краін свету.[7][8]

Таксама Амасты супрацоўнічае з беларускім цэнтрам адукацыйнага праграмавання IT-Academy.[9]

Кампанія ўвайшла ў спіс лепшых распрацоўшчыкаў электроннай камерцыі ў Славакіі па версіі Clutch.[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://clutch.co/profile/amasty#summary
  2. ^ https://www.magentoextensions.org/amasty-magento-extensions
  3. ^ https://www.pulseheadlines.com/amasty-cookie-consent-for-magento/75310/
  4. ^ https://trellis.co/partners/amasty
  5. ^ https://www.balanceinternet.com.au/solutions/amasty/
  6. ^ https://solutionpartners.adobe.com/s/directory/detail/Amasty
  7. ^ https://scandiweb.com/blog/scandiweb-partners-with-amasty/
  8. ^ https://www.balanceinternet.com.au/solutions/amasty/
  9. ^ https://officelife.media/article/people/21330-v-it-za-tri-mesyatsa-kakoy-put-prokhodyat-nachinayushchie-aytishniki-/