Aizoaceae

сямейства расьлінаў

Aizoaceae — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 121 род і 1900 відаў[1].

Aizoaceae
Aizoon canariense — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГвазьдзікакветныя (Caryophyllales)
СямействаAizoaceae
Бінамінальная намэнклятура
Aizoaceae Martinov
ITIS 19897 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя або аднагадовыя травы, паўхмызьнякі, радзей хмызьнякі. Лісьце простае, рэдка расьсечанае, у асноўным супротыўнае, рэдка чарговае, у многіх відаў мясістае, суцэльнае або, рэдка, зубчастае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці, часам адзінкавыя; чашалісьцікаў (4)5(8); пялёсткі адсутнічаюць; тычачак ад 3 да многіх. Плод — каробачка, радзей ягада ці арэх. Насеньне ад дробнага да сярэдняга, часта бурае ці чорнае[2][3][4].

Распаўсюджаныя ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах[2][3][4]. У Беларусі ёсьць у вырошчваньні або інтрадукцыі: Cleretum bellidiforme, Mesembryanthemum cordifolium, Mesembryanthemum crystallinum[5].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 24.10.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 24.10.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 24.10.2020 г.  (анг.)
  5. ^ Kew Science The Euro+Med Plantbase Project Праверана 24.10.2020 г.  (анг.)